Віктар Іванавіч Кавальчук
вучоны, хірург, выкладчык універсітэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Кавальчук (нар. 20 мая 1954, в. Новае Сяло, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзіцячы хірург. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2015).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980).
Працаваў у Брэсцкай абласной бальніцы (1980—1981, урач-інтэрн), ЦРБ г. Бяроза Брэсцкай вобласці (1981—1982, урач-дзіцячы хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1989, педыятрычны факультэт, кафедра дзіцячай хірургіі, у 1998—2002 і з 2007 — загадчык кафедры, адначасова ў 1998—2002 — прарэктар па лячэбнай рабоце, у 2002—2007 — кафедра педыятрыі № 1 з курсам дзіцячай хірургіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: дзіцячая хірургія.
Remove ads
Узнагароды
Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2015), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2002).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads