Віктар Імантавіч Алксніс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Імантавіч Алксніс
Remove ads

Віктар Імантавіч Алксніс (лат.: Viktors Alksnis; 21 чэрвеня 1950(1950-06-21), Таштагол, Кемераўская вобласць1 студзеня 2025(2025-01-01), Мыцішчы, Маскоўская вобласць) — савецкі, латвійскі і расійскі палітык, народны дэпутат СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, дэпутат Дзярждумы Расіі (2000—2007).

Хуткія факты Алксніс Віктар Імантавіч, Дэпутат Дзярждумы Расіі III склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1950 года ў пасёлку рудніка Таштагол Кемераўскай вобласці РСФСР. У 1973 скончыў Рыжскае вышэйшае ваеннае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча імя Я. Алксніса (дзеда Віктара Алксніса). Па спецыяльнасці — ваенны інжынер па радыёэлектроніцы. Праходзіў службу на інжынерных пасадах у ВПС. Воінскае званне — палкоўнік.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. У 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР. Ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў дэпутацкай групы «Саюз». Актыўна выступаў за захаванне Саюза ССР, абараняў правы рускамоўнага насельніцтва краін Прыбалтыкі. Адзін з ініцыятараў адстаўкі міністра замежных спраў СССР Эдуарда Шэварнадзэ і міністра ўнутраных спраў СССР Вадзіма Бакаціна. У 1992—1993 гадах уваходзіў у Палітсавет Фронта нацыянальнага выратавання (ФНВ), быў адным з намеснікаў старшыні выканкама ФНВ.

У 2000—2007 гадах быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. З 2013 па 2015 гады ўзначальваў гарадское паселішча Тучкова ў Маскоўскай вобласці.

Памёр 1 студзеня 2025 года ў Мыцішчах (Маскоўская вобласць Расіі).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads