Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі
беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Аляксандравіч Сняжы́цкі (нар. 22 кастрычніка 1959, в. Гарнастаевічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2008). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў. Замежны член Расійскай акадэміі навук (2022, кардыялогія).[3]
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1984 годзе з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасць «Лячэбная справа». У 1984—1986 гадах клінічны ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1989 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1989—1995 гадах асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1995—2001 гадах загадчык аддзяленнем Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, у 2001—2006 гадах — галоўны ўрач.
У 2004—2008 гадах дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі ГрДМУ, з 2006 года прафесар. У 2006—2009 гадах прарэктар па навуковай працы, у 2009—2010 — першы прарэктар, з 2010 па 2020 гады — рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гродзенскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца, недастатковасці кровазвароту і парушэнням рытму сэрца. Аўтар звыш 450 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій і 25 патэнтаў.
Узнагароды
Зноскі
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads