Віктар Барысавіч Сачава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Барысавіч Сачава
Remove ads

Віктар Барысавіч Сача́ва (20 чэрвеня 1905, Паргалава — 29 снежня 1978, Камарова) — савецкі географ, заснавальнік Сібірскай геаграфічнай школы, стваральнік новага кірунку ў геаграфічнай навуцы — вучэнне аб геасістэмах.

Хуткія факты Віктар Барысавіч Сачава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7(20) чэрвеня 1905 года ў г. Паргалава каля Пецярбурга ў сям’і бухгалтара. Вучыўся ў гімназіях Петраграда і Кіева. У 1921 годзе паступіў у Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе пазнаёміўся з У. М. Сукачовым і У. Л. Камаровым, выбітнымі геабатанікамі, пад уплывам якіх Сачава стаў займацца навуковай працай. У 1925 годзе стаў старшым асістэнтам кафедры экалогіі і геаграфіі свайго ВНУ, у 1926 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Батанічнага музея АН СССР (з 1931 года — Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова). У 1926—1938 гадах ажыццявіў шматлікія экспедыцыі на Палярны Урал, Чукотку, Калыму, Прымор’е, Прыамур’е і г. д., працаваў начальнікам палявых партый, загадчыкам сектара геабатанікі і кормаў Інстытута аленегадоўлі, начальнікам аддзела аленегадоўлі Арктычнага інстытута.

З 1935 года — кандыдат біялагічных навук. Ступень была прысвоена яму без абароны дысертацыі — за цыкл апублікаваных навуковых даследаванняў па выніках экспедыцый. У 1938—1942 гадах — дацэнт кафедры геабатанікі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 па 1950 працаваў у Ленінградскім педагагічным універсітэце імя А. І. Герцэна ў пасады дацэнта, затым прафесара, затым загадчыка кафедрай.

З 1943 года доктар біялагічных навук, у 1944 годзе прысвоена навуковае званне прафесар. З 1958 года — член-карэспандэнт АН СССР. У 1959—1976 гадах — дырэктар Інстытута геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу СА АН СССР у Іркуцку. Кіраваны ім інстытут ператварыўся ў цэнтр геаграфічнай навукі азіяцкай часткі краіны і атрымаў сусветную вядомасць. З 1968 года — акадэмік АН СССР. У 1969—1972 гадах старшыня Усходне-Сібірскага філіяла СА АН СССР.

Апошнія гады (1976—1978) правёў у Камарова. У гэты перыяд Сачава актыўна падводзіў падрахунак сваёй дзейнасці і тэарэтычна абгрунтоўваў створаны ім новы кірунак у геаграфіі — вучэнне аб геасістэмах, выпусціўшы тры манаграфіі.

Памёр 29 снежня 1978 года ў Камарова. Пахаваны там жа.

Remove ads

Асноўныя манаграфіі

  • Сочава В. Б. Ботанический очерк лесов Полярного Урала от р. Нельки до р. Хулги. — М., 1927. — 78 с.
  • Сочава Б. В. Введение в учение о геосистемах. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1978. — 319.
  • Сочава В. Б. Растительный покров на тематических картах. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1979. — 190.
  • Сочава В. Б. Географические аспекты сибирской тайги. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1980. — 256.
  • Сочава В. Б. Проблемы физической географии и геоботаники. Избранные труды. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1986. — 343.
Remove ads

Зноскі

  1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4253570'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q883'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q113559915'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads