Віктар Валер’евіч Крыўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Вале́р’евіч Крыўко́ (нар. 13 верасня 1995, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі, двухразовы чэмпіён Еўропы сярод юніёраў. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Кар’ера
Юніёрская кар’ера
Займаўся біятлонам з 2003 года ў школе «Алімпіец» горада Сянно, дзіцячым трэнерам быў Валерый Міхайлавіч Лектараў. Скончыў Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву[1]. Асабісты трэнер у цяперашні час — Лешчанка Васіль Міхайлавіч.
У міжнародных спаборніцтвах высокага ўзроўню ўдзельнічае з 2012 года. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2012 года ў Кантыялахці, у катэгорыі 19-гадовых быў чацвёртым у спрынце, 17-м у пераследванні, 21-м у індывідуальнай гонцы і шостым у эстафеце. Таксама ў 2012 годзе ўдзельнічаў у зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, заняў 13-е месца ў спрынце і дзесятае ў змешанай эстафеце. На Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў 2013 годзе стаў бронзавым прызёрам у спрынце[2].
У 2014 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Нове-Места-на-Мораве заняў 18-е месца ў спрынце і 17-е ў гонцы пераследвання, а ў змешанай эстафеце зборная Беларусі адстала на круг. У індывідуальнай гонцы Віктар паказаў трэці вынік, але быў дыскваліфікаваны з-за ўмяшання беларускіх трэнераў у працэс гонкі.
У 2015 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Раўбічах стаў шостым у індывідуальнай гонцы, 24-м — у спрынце і пятым у эстафеце.
У 2016 годзе прымаў удзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Кейле-Грэдзішцей, дзе двойчы быў дзесятым — у спрынце і пасьюце, а ў індывідуальнай гонцы — 27-м. На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2016 года ў Паклюцы, Віктар выйграў два залатыя медаля — у індывідуальнай гонцы і спрынце[3], а ў гонцы пераследвання з-за няўдалай стральбы адкаціўся на восьмае месца.
Дарослая кар’ера
Дэбютаваў у Кубку IBU у лістападзе 2013 года на этапе ў Ідры, дзе заняў 78-е месца ў спрынце. У тым жа сезоне на этапе ў Рыднаў упершыню набраў ачкі, заняўшы 38-е месца ў спрынце. Лепшым вынікам Віктара на Кубку IBU з’яўляецца восьмае месца ў спрынце на этапе ў Рыднаў у сезоне 2015/16.
У 2016 годзе Віктар Крыўко прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы сярод дарослых, заняў дзесятае месца ў спрынце, 11-е — у гонцы пераследвання, 15-е — у мас-старце і дзевятае — у сінгл-міксце.
На ўзроўні Кубка свету дэбютаваў у студзені 2015 года на этапе ў Оберхофе. У эстафеце зборная Беларусі, якая выступала эксперыментальным складам, не фінішавала з-за адставання на круг, а ў спрынце Крыўко заняў 68-е месца. У наступны раз Віктар прыняў удзел у гонцы Кубка свету толькі праз год, у лютым 2016 года на этапе ў Кэнмары, дзе стаў 53-м у спрынце.
Remove ads
Асабістае жыццё
Вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Сястра, Ірына Крыўко, таксама займаецца біятлонам і выступае за зборную Беларусі. Віктар выхоўваўся ў няпоўнай сям’і, маці Людміла Браніславаўна — выхавальніца дзіцячага саду. Не жанаты, ёсць дзяўчына.
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Зноскі
- Выпускнікі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2016. Праверана 20 сакавіка 2018.
- Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads