Віктар Валяр’янавіч Бунак
антраполаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Валяр’янавіч Бунак (10 [22] верасня 1891, Масква, Расійская імперыя — 11 красавіка 1979, Масква, СССР) — савецкі антраполаг і анатам, адзін з заснавальнікаў савецкай антрапалагічнай школы. Доктар біялагічных навук (1935), прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1971).
У 1922 годзе намаганнямі Д. М. Анучына і В. В. Бунака быў створаны Навукова-даследчы інстытут антрапалогіі пры Маскоўскім універсітэце. Пасля смерці Анучына ў 1923 годзе Бунак заняў пасаду дырэктара Інстытута антрапалогіі і загадчыка кафедры антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1948 годзе ён быў пазбаўлены пасад дырэктара Інстытута антрапалогіі і загадчыка кафедры антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта, якія займаў з 1923 года. Зімой 1948—1949 гадоў вучонага адправілі ў Ленінград на пасаду лабаранта аддзела антрапалогіі ленінградскага філіяла Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук СССР без права публікацыі навуковых работ. У Ленінградзе ён працаваў каля 7 гадоў да 1955 года, калі вярнуўся ў Маскву, у аддзел антрапалогіі Інстытута этнаграфіі АН СССР.
Быў жанаты з мастачкай Вольгай Фёдараўнай Амасавай-Бунак.
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 21 мая 2024.
- Бунак Виктор Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Viktor Valerianovič Bunak // NUKAT — 2002.
- Viktor Valerianovič Bunak // MAK
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads