Віктар Васільевіч Вабішчэвіч

беларускі паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч
Remove ads

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч (9 ліпеня 1960(1960-07-09)[1], Рубель, Брэсцкая вобласць[2]20 жніўня 2025(2025-08-20)[2], Столінскі раён, Брэсцкая вобласць[2]) — беларускі паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца.

Хуткія факты Віктар Васільевіч Вабішчэвіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Рубель. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу з залатым медалём. Пасля паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які ў 1982 годзе скончыў з чырвоным дыпломам[3][4]. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, пазней перайшоў у СШ № 1 Давыд-Гарадка[4]. Выкладаў гісторыю і мастацкую культуру[3]. Жыў у Давыд-Гарадку[5]. Памёр па дарозе ў родную вёску 20 жніўня 2025 года[3].

Дзейнасць

Першыя вершы Віктара з’явіліся ў друку ў 1977 годзе. Творы друкаваліся ў газетах «Навіны Палесся», «Заря», «Народная трыбуна», «Настаўніцкая газета», часопісах «Роднае слова», «Маладосць», «Полымя», «Першацвет», калектыўных зборніках «Вусны» (1985), «Квадра» (1990)[4].

Даследаваў творчасць беларускіх класікаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых і краязнаўчых выданняў. З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў[3].

Remove ads

Асабістае жыццё

Бацька працаваў на трактары ў калгасе. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў[6].

Бібліяграфія

  • «Чорны боль» (2003)[3]
  • «Кахаю і люблю» (2006)[3]
  • «Уражанне» (2009)[3]
  • «ORBI» (2012)[4]

Узнагароды

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads