Віктар Лук’янавіч Вуячыч

беларускі эстрадны спявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Лук'янавіч Вуя́чыч (11 ліпеня 1934, г. Харкаў, УССР, СССР — 17 верасня 1999, г. Мінск, Беларусь) — беларускі эстрадны спявак (барытон). Народны артыст Беларусі (1976)[1].

Хуткія факты Віктар Вуячыч, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія і дзейнасць

Нарадзіўся ў 1934 годзе ў Харкаве. У 1942 годзе сям'я была эвакуіравана ў горад Рубцоўск на Алтаі, дзе і прайшлі яго маленства і юнацтва. Спяваў у хоры мясцовага Дома культуры. У 1953 г. прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот. Праходзячы службу ў войску на Балтыцы, саліраваў у ансамблі Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У 1957 годзе В. Вуячыч пераехаў у Мінск і працаваў салістам Беларускага дзяржаўнага народнага хору[1], у 1959-61 артыстам хору Белдзяржтэлерадыё[1]. У 1962 годзе скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі[2]. З 1963 года выступаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — у Беларускай філармоніі[1].

У 1966 годзе, дзякуючы выкананню песні «Памяць сэрца» (песня-лаўрэат у намінацыі «лепшая савецкая песня»)[3] Ігара Лучанка і Міхала Ясеня, Віктар стаў пераможцам «Першага Усесаюзнага конкурсу на лепшую савецкую песню і на лепшае выкананне песні» ў Маскве[1][4]. У 1967 годзе атрымаў званне лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Залаты Арфей  (руск.)» у Балгарыі, падзяліўшы 2-ю прэмію з бельгійкай Тоніяй[1][5]. У 1968 годзе з песняй «Гэй, ухнем» (муз. А. Колкера  (руск.) — сл. К. Рыжова  (руск.)) спявак выступіў на Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце  (руск.).

У 1971 годзе Віктар Вуячыч і кампазітар Ігар Лучанок удзельнічалі ў Міжнародным фестывалі ў Чылі, дзе ім пашчасціла сустрэцца з паэтам Пабла Неруда, спеваком Віктарам Хара  (руск.), прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ. Там ўпершыню была выкананая песня «Верасы» (на беларускай мове, на вершы Іосіфа Скурко).

У 1973 годзе на Міжнародным фестывалі сучаснай эстраднай песні ў Японіі Віктар атрымаў Вялікі спецыяльны прыз (выканаў песню «Спадчына» на музыку Ігара Лучанка і вершы Янкі Купалы)[1].

Спявак гастраляваў па Савецкім Саюзе і выступаў у многіх краінах свету — на ўсіх кантынентах. Творчую дапамогу і падтрымку яму аказваў інструментальны ансамбль «Тоніка». Цікавы факт: музычным кіраўніком гэтага калектыву каля двух гадоў быў (да пераходу ў 1969 годзе ў ВІА «Поющие гитары  (руск.)») малады музыка Юрый Антонаў, якога пасля службы ў арміі запрасіў да сябе В. Вуячыч[6].

Пасля 1991 Вуячыч выступаў практычна толькі ў Беларусі, супрацоўнічаючы з дзяржрадыё і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. На працягу некалькіх гадоў, да апошніх дзён, працаваў мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт», а таксама працягваў рэпеціраваць і выступаць[7][8].

У 1992-96 мастацкі кіраўнік Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва. З 1996 — Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт».

Thumb
Магіла Вуячыча на Усходніх могілках Мінска.

Памёр Віктар Вуячыч пасля працяглай хваробы ў Мінску, 17 верасня 1999 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Remove ads

Творчасць

Творчую індывідуальнасць Вуячыча вызначаў мастацкі густ, своеасаблівае прачытанне песні, выкананне яе ў лепшых традыцыях савецкіх спевакоў, строгі, зацікаўлены падыход да рэпертуару[1].

Рэпертуар спевака быў багаты і разнастайны: эстрадныя і ваенна-патрыятычныя песні, оперныя арыі, старадаўнія рамансы. Доўгія гады ён супрацоўнічаў з многімі беларускімі кампазітарамі, беларуская эстрадная песня займала вялікае месца ў яго творчасці[1].

В. Вуячыч быў першым выканаўцам песень многіх беларускіх кампазітараў (І. Лучанка, Я. Глебава, Л. Захлеўнага і інш.).

Remove ads

Сям'я

  • Жонка — Святлана Сямёнаўна Вуячыч (у дзявоцтве Яскевіч). З самага заснавання працуе ў Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі, Народная артыстка Беларусі[9]
  • Сын — Андрэй (нар. у 1963 г.), скончыў універсітэт, валодае двума замежнымі мовамі
  • Унукі — Аляксей (скончыў радыётэхнічны інстытут) і Мікіта

Узнагароды

12 ліпеня 1999 Указам  (руск.) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 372 Вуячыч В. Л. быў узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны.

Памяць

  • Віктар Вуячыч стаяў ля вытокаў Магілёўскага фестывалю «Залаты шлягер». Пасля смерці спевака арганізатары «Залатога шлягера» заснавалі спецыяльны прыз яго імя, якім узнагароджваліся лепшыя канкурсанты[10].
  • У верасні 2004 года на доме № 7 па вуліцы Я. Купалы, у Мінску, дзе жыў Віктар Вуячыч, устаноўлена мемарыяльная дошка[11].
  • 3 снежня 2008 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся вечар памяці Народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча з удзелам майстроў мастацтваў[12][13].
  • У кастрычніку 2010 года ў станіцы Прыдарожнай  (руск.) Краснадарскага краю адкрыта мемарыяльная дошка памяці Віктара Вуячыча (работы беларускага скульптара Івана Міско)[14][15].
Remove ads

Дыскаграфія (няпоўная)

Нумарныя студыйныя альбомы

  • 1969: Вуячич Виктор (Д 00024621-2, Мелодыя[ru], міньён)[16]
    • Огонёк (песня Отечественной войны, сл. М. Ісакоўскага)
    • Два друга (муз. С. Германава, сл. В. Гусева[ru])
    • Моя любимая (муз. М. Блантэра, сл. Я. Далматоўскага[ru])
  • 1970: Поёт Виктор Вуячич (ГД 000189а9-900, Мелодыя[ru], міньён)[17][18]
    • A1 Знаешь ли ты о любви? (Я. Дубравіна[ru] — Георгій Прусаў)
    • A2 Девятый вал (Леанід Лучкін — М. Пілюцкі)
    • B1 Утро зовёт (П. Аеданіцкі[ru] — Л. Завальнюк[ru])
    • B2 Я приду (І. Лучанок — М. Пляцкоўскі[ru])
  • 1971: Поёт Виктор Вуячич (33Д — 030095-6, Мелодыя[ru], LP)[19]
  • 1975: Виктор Вуячич. СтарицаМелодыя[ru]» М62-37421-22, EP)[20]
    • A1 Старица (Г. Падэльскі[ru] — С. Астравой[ru])
    • A2 Волны (Г. Партноў[ru] — К. Рыжоў[ru]) — з к/ф «Старыя сцены[ru]» («Зачем я с вами в этот вечер?»)
    • B1 Сердце (І. Дунаеўскі — В. Лебедзеў-Кумач)
    • B2 Воспоминание (Б. Рычкоў[ru] — І. Каханоўскі[ru]). Ансамбль «Мелодия» пад кір. Г. Гараняна[ru]
  • 1975: Виктор ВуячичМелодыя[ru]» С60-06511-12, LP)[21]
    • A1 А Русь остаётся (В. Левашоў[ru] — В. Круцецкі[ru])
    • A2 Пока я помню, я живу (А. Бабаджанян — Р. Раждзественскі)
    • A3 Верасы (І. Лучанок — І. Скурко)
    • A4 Сердце (І. Дунаеўскі — В. Лебедзеў-Кумач) — з к/ф «Весёлые ребята[ru]»
    • A5 Вечерний эскиз (А. Пахмутава — М. Дабранраваў)
    • A6 Старица (Г. Падэльскі — С. Астравой)
    • B1 Желаю Вам (Ю. Гуляеў[ru] — Р. Раждзественскі)
    • B2 Несколько первых слов (Г. Падэльскі — М. Лапісава)
    • B3 Волны (Г. Партноў — К. Рыжоў) — з к/ф «Старыя сцены» («Зачем я с вами в этот вечер?»)
    • B4 Воспоминание (Б. Рычкоў — І. Каханоўскі)
    • B5 Калінка[ru] (руская народная песня, апрацоўка Аляксей Сяргеевіч Мажукоў[ru]). Ансамбль «Мелодия» пад кір. Г. Гараняна[ru], эстрадны аркестр п/к Ю. Сіланцьеў
  • 1985: Виктор Вуячич (EP, «Мелодия» С62 22507 001)[22]
  • 1987: Виктор Вуячич. Я столько прошёл (Мелодия С60 26041 009, LP)[23]
    • Галасы зямлі (Л. Захлеўны — У. Някляеў) — на беларускай мове
    • Вернулся май (І. Лучанок — М. Ясень)
    • Синее небо (М. Ліцвін — Таццяна Кузаўлёва)
    • Вальс-воспоминание (І. Лучанок — Аляксандр Лягчылаў)
    • Жалейка (П. Аеданіцкі — І. Раманоўскі)
    • Я столько прошёл (Э. Ханок — М. Матусоўскі)
    • Сонечны прамень (У. Буднік — І. Скурко) — на беларускай мове
    • Обида (Валерый Іваноў — В. Гін[ru])
    • Часы мои (Эдуард Зарыцкі — А. Куляшоў)
    • Огонь любви (У. Буднік — В. Гін)
    • Інструментальны ансамбль п/к Андрэя Гітгарца
Remove ads

Зноскі

  1. Вуячич Виктор Лукьянович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129. — 737 с.
  2. Я Вас любил(недаступная спасылка) — Кубанские Новости 27.10.2000 (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads