Віктар Гельтман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Гельтман (23 снежня 1796, в. Вярховічы Брэсцкага пав. Слонімскай губ., цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобл. — 16 ліпеня 1874, Брусель, Бельгія) — публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч. Дзядзька (па бацьку) Стэфана Гельтмана[1].
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1819 годзе стварыў дзве тайныя арганізацыі — патрыятычнае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (з удзелам брата Іосіфа) і студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў» у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа «Dekada Polska». Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, затым у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання (1846) і паўстання ў Галіцыі (1848). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі кіраваў абаронай Дрэздэна. Адзін з аўтараў маніфестаў паўстанцаў. Імкнуўся да аб'яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай з барацьбой за ліквідацыю феадальна-прыгонных адносін. У 1860-х гадах вывучаў грамадска-палітычнае жыццё эміграцыі з колішняй Рэчы Паспалітай. Памёр у выгнанні.
Remove ads
Бібліяграфія
- Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krуtki rys historyczny. Lipsk, 1865;
- Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.
Зноскі
- Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников Архівавана 23 снежня 2019. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads