Віктар Платонавіч Някрасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Платонавіч Някрасаў
Remove ads

Віктар Платонавіч Някрасаў (4 (17) чэрвеня 1911, Кіеў — 3 верасня 1987, Парыж) — рускі пісьменнік, драматург, журналіст. Дысідэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1947). Член французскага ПЭН-клуба (1975). Член Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1983).

Хуткія факты Віктар Платонавіч Някрасаў, Асабістыя звесткі ...

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Капітан (1945).

Remove ads

Біяграфія

Кніга «У акопах Сталінграда» прынесла пісьменніку вядомасць, вытрымала мноства перавыданняў агульным тыражом больш за чатыры мільёны экзэмпляраў і была перакладзена на 36 моў. За гэтую кнігу Віктар Някрасаў атрымаў у 1947 годзе Сталінскую прэмію 2-й ступені. Належныя лаўрэату прэміі грошы пісьменнік перадаў на куплю інвалідных калясак былым франтавікам.

Па матывах аповесці і па сцэнарыі Някрасава ў 1956 годзе на кінастудыі «Ленфільм» рэжысёрам Аляксандрам Івановым быў зняты мастацкі фільм «Салдаты», адзначаны прэміяй Усесаюзнага кінафестывалю.

У 1947 годзе Віктар Някрасаў быў абраны намеснікам старшыні праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў Украіны. Пазней быў зняты з гэтай пасады за адмову ўдзельнічаць у кампаніі супраць касмапалітызму. У 1948—1950 гадах працаваў спецыяльным карэспандэнтам «Літаратурнай газеты».

Публікаваўся ў часопісе «Новы свет» з 1954 па 1970 год, калі галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Канстанцін Сіманаў (1954—1958) — першая публікацыя і Аляксандр Твардоўскі (1958—1970). Агулам у часопісе было 18 публікацый пісьменніка.

Па матывах аповесці Віктара Някрасава «У родным горадзе» на кінастудыі «Ленфільм» рэжысёрам Уладзімірам Венгеравым пастаўлены кінафільм «Горад запальвае агні» (1958).

10 кастрычніка 1959 года ў «Літаратурнай газеце» ў рубрыцы «Пісьменнік прапануе» быў надрукаваны артыкул Някрасава «Чаму гэта не зроблена? (Пра помнік загінулым у Бабіным Яры ў Кіеве)» з пратэстам супраць планаў збудаваць там парк і стадыён, «засыпаць яр глыбінёю ў 30 метраў і на месцы найвялікшай трагедыі весяліцца і гуляць у футбол?»

У 1961 годзе ў часопісе «Новы свет» была апублікавана аповесць «Кіра Георгіеўна».

У красавіку 1957 года наведаў Францыю і Італію, у лістападзе 1960 г. — ЗША і Бельгію, у красавіку 1962 г. — Італію. Свае ўражанні пісьменнік апісаў у падарожных нататках «Па абодва бакі акіяна. У Італіі — у Амерыцы» («Новы свет», 1962, № 11, с. 112—148; № 12, с. 110—152), за якія ў разгромным артыкуле Мэлора Стуруа «Турыст з кійком» быў абвінавачаны ў «нізкапаклонстве перад Захадам».

У 1966 г. падпісаў ліст 25 дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

У верасні 1966 г. пісьменнік выступіў на стыхійным жалобным мітынгу да 25-годдзя пачатку масавых расстрэлаў у Бабіным Яры, якія праводзіліся сіламі нацысцкай Германіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Wiktor Platonowitsch Nekrassow // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Victor Platonovitch Nekrassov // Babelio — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2877812'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads