Віктар Сцяпанавіч Барэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Сцяпанавіч Барэйка (18951974) — ганаровы грамадзянін Полацка.

Хуткія факты Віктар Сцяпанавіч Барэйка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на Полаччыне ў в. Рулёўка (цяпер у межах Наваполацка) ў сялянскай сям’і. З 1915 г. служыў мінным машыністам карабля «Андрэй Першазваны» ў г. Кранштат. У кастрычніку 1917 г. прымаў удзел у штурме Зімняга палаца ў Петраградзе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, дзе ў 1923 г. стаў першым старшынёй калгаса «Чырвоны сцяг» Руднянскага сельсавета. У 1942 г. уступіў у партызанскі атрад Якімава брыгады «Няўлоўныя», якой кіраваў М. С. Пруднікаў.

З 1943 г. быў прызначаны камісарам атрада ў гэтай брыгадзе. У лістападзе таго ж года накіраваны на вызваленую ад захопнікаў тэрыторыю Віцебскай вобласці, дзе ўзначаліў працу па забеспячэнню насельніцтва таварамі першай неабходнасці. З 1944 г. займаў розныя пасады ў абласным і раённым спажывецкіх саюзах. У 1948 г. перайшоў на працу піларамшчыкам на Полацкую мэблевую фабрыку.

Remove ads

Узнагароды

Віктар Сцяпанавіч Барэйка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.» і інш. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads