Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў (нар. 3 студзеня 1962, с. Ізабільнэ  (укр.), Алушцінскі раён, Крымская воблсць, УССР) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Ірыны Бельцюковай.

Хуткія факты Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1985 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Б. Арлоў , А. М. Лікін, А. Вянгераў). Працаваў у 19851987 гадах у Гомельскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект»; у 19871991 гадах ў Жлобінскай АКМ інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 19911993 гадах КП «Інстытут Гомельсельбудпраект»; у 19932001 гадах ААТ «Інстытут Гомельпраект»; з 2001 года ў ТККП «Інстытут Гомельграмадзянпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя творчыя працы: праекты забудовы мікрараёнаў № 20 (1989), № 3 (1990), № 18 у г. Жлобіне (1991); квартал сядзібнай забудовы ў раёне вул. Паўночнай у г. Калінкавічы (1994, у сааўтарстве); жылы квартал у п. Навагорск Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці (1997, у сааўтарстве); жылы квартал «Рамонок» — карэктоўка праекта забудовы мікрараёна № 18 у г. Жлобіне (2000, у сааўтарстве).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Дыпломам I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года «Брэст-99» у намінацыі «Горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск Хімкінскага р-на Маскоўскай вобл.». Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2020, у складзе аўтарскага калектыва) — за стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай в. Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads