Ірына Ігараўна Бельцюкова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Ігараўна Бельцюкова (нар. 25 красавіка 1961, г. Краснаўральск, Свярдлоўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Віктара Бельцюкова.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1984 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут[1]. З сакавіка 1984 па 18 верасня 1987 года працавала архітэктарам у аддзеле праектавання Гомельскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»[2]. З верасня 1987 па жнівень 1991 года працавала ў Гомельграмадзянпраекце старшым архітэктарам, вядучым архітэктарам, выконваючай абавязкі кіраўніка групы архітэктараў, начальніцам групы архітэктараў[2].
З верасня 1991 па жнівень 1998[2] года працавала ў праектным інстытуце «Гомельсельбудпраект»[1] начальніцам групы архітэктараў у аддзеле комплекснага праектавання, галоўным архітэктарам праектаў[2]. З кастрычніка 1998 года прынята на пасаду галоўнага архітэктара праектаў у інстытут «Гомельпраект»[2]. З жніўня 2001 года займае пасаду кіраўніка архітэктурнай майстэрні[2].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы: рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка ТАА «Лукойл-Комі» ў г. Усінску (2003, будаўніцтва ў 2005); 7-павярховы жылы дом па вул. Веткаўскай (2000, пабудаваны ў 2002), 9-павярховы жылы дом з маналітнага жалезабетону ў г. Гомелі (2005, пабудаваны ў 2007); рэканструкцыя вытворчага будынка пад гандлёвы цэнтр у г. Барысаве (2007—2009, будуецца[удакладніць]); праект забудовы 18-га мікрараёна г. Гомеля (2007—2008, пабудаваны ў 2009, сааўтар С. А. Цішкевіч); праект забудовы жылога квартала «Рамонак» у г. Жлобіне (2000, сааўтары Л. А. Верхалат, В. У. Бельцюкоў, У. В. Свідуновіч); 7-9-павярховы жылы дом у г. Пратвіно Маскоўскай вобласці (2001, пабудаваны ў 2003); інтэр’еры адміністрацыйнага будынка УКДБ па Гомельскай вобласці па вул. Білецкага, 1 (2007—2008); офісны будынак у Шарамеццева 2 г. Хімкі Маскоўскай вобласці (эскізнае рашэнне, праект 2008)[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005). На Рэспубліканскім фестывалі архітэктуры ў г. Брэсце праект «Мытны тэрмінал „Гомель-СЭЗ“» быў прызнаны лепшым у намінацыі «Прамысловая архітэктура» (2001, у складзе аўтарскага калектыва). На 10-м рэспубліканскім аглядзе-конкурсе лепшых архітэктурных твораў года ў г. Мінску праект «2-павярховы 6-кватэрны блакаваны жылы дом для ААТ „Масдачтрэст“ у Сярэбраным Боры» перамог у намінацыі «Катэджы і дачныя домікі» (2002)[1].
Зноскі
- Бельтюкова Ирина Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Бельтюкова Ирина Игоревна // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads