Віктар Уладзіміравіч Шчэцька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Уладзіміравіч Шчэцька (18 верасня 1955, в. Растаў, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Віктар Уладзіміравіч Шчэцька, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 верасня 1955 года ў в. Растаў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі».

Працаваў старшым эканамістам Акцябрскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Гомельскай вобласці; галоўным эканамістам калгаса імя Кірава Глускага раёна Магілёўскай вобласці; галоўным эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Глускага раёна; старшынёй калгаса імя Чапаева Глускага раёна; старшынёй Глускага раённага Савета дэпутатаў; старшынёй Глускага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта; памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці; першым намеснікам старшыні, намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads