Растаў
Акцябрскі раён Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́стаў[2] (трансліт.: Rastaŭ, руск.: Растов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 20 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 223 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Пціч.
Экалогія і прырода
На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з 3 кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных просталінейнай вуліцай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, жывёлагадоўчая ферма. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па дадзеных на 1897 год вёска Растаў таксама вядомая як Адальфін. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны воін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 9 двароў і забілі 47 жыхароў. У магіле ахвяр фашызму, у цэнтры вёскі, пахаваны расстраляныя карнікамі ў красавіку 1942 года 4 партызанскія сям'і (14 жыхароў); у 1970 годзе ўстаноўлена стэла. 25 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны суседні пасёлак Багданаў.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 58 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 11 двароў, 73 жыхара (паводле перапісу).
- 1940 год — 33 двары, 166 жыхароў.
- 1959 год — 106 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 56 двароў, 107 жыхароў.
- 2004 год — 41 двор, 82 жыхары.
Вядомыя ўраджэнцы
- Леанід Ніканоравіч Дробаў — беларускі мастак і мастацтвазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- Віктар Уладзіміравіч Шчэцька (нар. 1955) — беларускі палітык.
Зноскі
- Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads