Віктар Карамазаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Філімонавіч Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў Чэрыкаве (цяпер Магілёўская вобласць) у сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.
В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў беларускай літаратуры. Пасля заканчэння ў 1958 годзе аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта[1] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2] працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізму», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў).
У 1962—1963 гадах — уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілеўская праўда». З 1964 года працаваў у газеце «Звязда» — літаратурным супрацоўнікам; загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ; загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.
У 1969—1971 гадах быў літаратурным супрацоўнікам, пасля — загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 года — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 года. У 1982—1986 гадах — кансультант Саюза пісьменнікаў БССР.
Remove ads
Творчасць
Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна». З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.
Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).
Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.
Remove ads
Бібліяграфія
- Зборнікі прозы
- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Падранак» 1968;
- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Па талым снезе» 1973;
- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Спіраль» 1974;
- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Дзень Барыса і Глеба» 1981;
- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Дома» 1984;
- Зборнік абранага «Дзяльба кабанчыка» 1988;
- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Аброчны крыж» 1994;
- Зборнік выбранага «Галуба» 1996;
- «Выбраныя творы: у 2 т» 1997.
- Зборнікі публіцыстыкі
- Кніга нарысаў «Вясёлка сярод зімы: падарожжы» 1978;
- Аповесць-эсэ «Глядзіце ў вочы лемуру» 1989;
- Кніга нарысаў «Проста ўспомніў я цябе…» 1989;
- «З вясною ў адным вагоне : Аповесці, эсэ, дзеннік» 2002.
- Раманы
- «Пушча» 1979; экранізаваны ў 1988;
- «Бежанцы» 1993.
- Кнігі пра мастакоў
- «Крыж на зямлі і поўня ў небе : Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» 1991;
- «Брама: аповесць» 2006;
- «Антон : аповесць-эсэ ў стылі рэтра» 2006;
- «Краса і воля : Аповесць Эсэ Альбом» 2008;
- «Мастак і парабкі : апошняя вясна Мікалая Неўрава» 2011.
- Сцэнарый
- Сцэнар фiяваронак: Аповесці, апавяданні / Карамазаў; зав з бел-Масква : Савецкі пісьменнік, 1981—430 с;
- Карамазаў, цяпло роднага ачага: аповесці / Карамазаў; пер з бел-Мінск : Мастацкая літаратура, 1983—334 с;
- Карамазаў, пушча : раман / Карамазаў; «Зялёныя фрэгаты» 1974;
- Сцэнар фільма «Крыж на зямлі і поўдня ў небе» 1992.
- Выданні ў перакладзе на рускую мову
- Карамазов, В. Ф. ЖИКиреенко — Москва : Советский писатель, 1988;
- Карамазов, В. Ф. Смотрите в глаза лемуру / В Ф Карамазов; пер с бел — Минск : Юнацтва, 1989—415 с.
Экранізацыi
- 1987 — «Пушча» па матывах рамана «Пушча» рэж. Валянцін ворагаў, 2 серыі «Беларусьфільм»;
- 1992 — «Крыж на зямлі і поўня ў небе» па матывах аповесці «Крыж на зямлі і поўня ў небе: эскізы, эцюды і споведзь духу, альбо аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» рэж. Валерый Басаў, «Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі».
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР імя К. Каліноўскага (1990) — за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе»,
- ордэн «Знак Пашаны».
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019. Праверана 29 жніўня 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads