Віктар Якаўлевіч Гапановіч

беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Якаўлевіч Гапано́віч[1] (15 красавіка 1921 — 12 жніўня 2009) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Віктар Якаўлевіч Гапановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1921 года ў вёсцы Сераднякі (Сярэднікі[1]) Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1940 годзе скончыў Магілёўскі медыцынскі тэхнікум, працаваў фельчарам у абласной паліклініцы ў Магілёве[2].

З 1940 года ў Чырвонай Арміі. У 1940—1941 гадах — фельчар стралковага батальёна Прыбалтыйскай ваеннай акругі[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны старшы фельчар, камандзір санітарнага ўзвода стралковага батальёна, фельчар упраўлення палявога эвакуацыйнага пункта. У 1942 годзе быў цяжка паранены.

У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім (аспірант, дацэнт кафедры). У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1970 годзе — доктарскую. Адначасова з працай у інстытуце, 1972—1990 гадах — галоўны отарыналарынголаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973—1989 гадах — загадчык кафедрай вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута, з 1989 года — прафесар кафедры[2].

Памёр 12 жніўня 2009 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

В. Я. Гапановічу належаць навуковыя працы па біялагічных і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. Распрацаваў і ўкараніў у практыку методыку атрымання аўтагенных фібрынных плёнак (біялагічны прэпарат крыві) і іх выкарыстання ў якасці стымулятара працэсу рэгенерацыі пасля хірургічных аперацый[3]. Прымаў удзел у распрацоўцы фантомаў-трэнажораў для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.

Вучонаму належаць каля 190 навуковых прац[2]. Аўтар двух вынаходніцтваў і 76 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Падрыхтаваў трох кандыдатаў медыцынскіх навук[2].

Сярод апублікаванага:

  • Аутогенные фибринные плёнки в оториноларингологии. — Мн., 1979.
  • Ангина и хронический тонзилит. — Мн., 1982.
  • Оториноларингологический атлас. — Мн., 1989. (разам з В. М. Аляксандравым)
Remove ads

Грамадская дзейнасць

Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні II і III з’ездаў отарыналарынголагаў Беларусі, двух навуковых канферэнцый[2]. Удзельнік арганізацыі Усесаюзнага пленума отарыналарынголагаў у 1978 годзе[2]. У 1972—1990 гадах — старшыня праўлення Беларускага навуковага медыцынскага таварыства отарыналарынголагаў. Быў членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства отарыналарынголагаў, членам рэдакцыйных саветаў часопісаў «Вестник оториноларингологии», «Журнал ушных, носовых и горловых болезней», старшынёй Рэспубліканскай праблемнай камісіі па отарыналарынгалогіі[2].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads