Барыс Якаўлевіч Эльберт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Якаўлевіч Э́льберт (Бер Янкель Мееравіч; 25 снежня 1890, г. Дубна, цяпер Ровенская вобласць, Украіна — 19 снежня 1963) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навук Кіргізскай ССР (1942).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1917 годзе Кіеўскі ўніверсітэт. У 1919—1923 гадах працаваў у Кіеве. З 1923 года дырэктар Беларускага санітарна-бактэрыялагічнага НДІ, у 1925—1931 і 1962—1963 гадах загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1948—1962 гадах — Мінскага медыцынскага інстытута.
Працы па даследаванні склеромы, туберкулёзу, тулярэміі. Дзяржаўная прэмія СССР 1946 года.
Творы
- Микробиология склеромы. М., 1954;
- Микробы и вирусы. Мн., 1960;
- Основы вирусологии. Мн., 1965.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads