Віледзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ледзь, Ві́ляць (руск.: Ви́ледь[2], руск.: Ви́лять)[1] — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі — 321 км. Плошча вадазбору — 5.610 км². Сярэдні расход вады каля вёскі Інаеўская складае 40,7[1] м³/с, аб’ём сцёку 1,28[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці ва ўсходняй частцы Архангельскай вобласці. Упадае ў Вычагду за 48 км ад яе вусця[3], каля вёскі Баркі (Котласкі раён). Рака мае раўнінны характар. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Суднаходная на асобных участках у ніжнім цячэнні.
Прытокі: Кумандыш, Бярозаўка, Вялікі Луч, Азёрніца, Кена, Калас, Вохта, Гарэлая, Нарчуг, Пыела, Васіна, Нырамка і інш.[3]
Каля ракі сёлы Ільінска-Подамскае, Нікольск, вёска Пенкіна і іншыя населеныя пункты.
Remove ads
Зноскі
- Кобыльченко Л. В. Виледь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 219. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads