Вычагда

рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вычагда
Remove ads

Вы́чагда (руск.: Вы́чегда[1], комі: Эжва) — рака на поўначы Еўрапейскай часткі Расіі ў Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, правы і самы вялікі прыток ракі Паўночная Дзвіна.

Хуткія факты Вычагда, Характарыстыка ...

Даўжыня — 1130 км, плошча вадазборнага басейна — 121 тыс. км². Сярэдні расход вады 1160[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Ціманскага кража. Упадае ў Паўночную Дзвіну каля горада Котлас.

Рэльеф басейна ракі склаўся ў выніку неаднаразовых абледзяненняў і асабліва апошняй трансгрэсіі Паўночнага мора. Паверхня раўнінная з сярэдняй вышынёй 120—150 м. Рачныя даліны шырокія, алювіяльныя даліны вузкія, без тэрас. Жыўленне снегавое (43—48 %), вялікая доля падземнага (да 35—40 %). У пойме ракі вялікая колькасць праток і старыц. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца да лёду ў красавіку. Суднаходная на 935[2] км ад вусця.

Асноўны прытокі: Вішара, Вым, Ярэнга, Нем, Паўночная Кельтма, Локчым, Сысола. Сярод прытокаў: Ікса, Старая Вычагда, Вялікая Ватса, Віледзь, Чакула, Чулега, Вуктыль, Віль, Кензан, Пузла і інш.[2]

Каля ракі гарады Сыктыўкар, Сальвычагодск, Котлас.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads