Вілем Шыбар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вілем Шыбар, нямецкі варыянт — Вільгельм Шыбер (н.-луж.: Wylem Šybaŕ, ням.: Wilhelm Schieber, 21 лістапада 1887, вёска Высока каля горада Веташаў, Германія — 3 снежня 1974, Веташаў, ГДР) — ніжнялужыцкі мастак і педагог.

Хуткія факты Вілем Шыбар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лістапада 1887 года ў сялянскай сям’і ў лужыцкай вёсцы Высока ў ваколіцах горада Веташаў. З 1902 па 1908 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў горадзе Стара-Дарбня. Пасля Першай сусветнай вайны працаваў настаўнікам у Берліне, Нойцэле і Хайнерсбруку. Падчас сваёй выкладчыцкай дзейнасці займаўся жывапісам.

У 1943 годзе ў сувязі з павелічэннем глухаты выйшаў на пенсію. Вярнуўшыся на радзіму ў Веташаў, прысвяціў сябе цалкам жывапісу. У 1948 годзе ўступіў у Асацыяцыю лужыцкіх мастакоў, у 1956 годзе — у Таварыства выяўленчых мастацтваў ГДР.

Творы Вілема Шыбара захоўваюцца ў Сербскім доме ў Будзішыне.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • У гонар стагоддзя з дня нараджэння у парку горада Фечау быў усталяваны помнік, прысвечаны Вілему Шыбару.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1031302743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads