Вільгельм Кемпф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм Кемпф
Remove ads

Вільгельм Кемпф (ням.: Wilhelm Kempff; 25 лістапада 1895, Ютэрбог23 мая 1991, Пазітана) — сусветна вядомы нямецкі піяніст і кампазітар.

Хуткія факты Вільгельм Кемпф, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў наваколлях Берлін а ў сям'і дырэктара каралеўскай музыкі, арганіста царквы Св. Мікалая. Яго дзядуля таксама быў арганістам, а брат Георг стаў дырэктарам духоўнай музыкі ў Эрлангенскім універсітэце.

Усё жыццё канцэртаваў у розных частках свету. Так, з 1936 па 1979 гады ён 10 раз наведаў Японію, за што невялікі японскі востраў назвалі Кемпу-Сан у яго гонар. Свой апошні канцэрт ён даў у Парыжы ў 1981 годзе.

Меў пецярых дзяцей.

Памёр у Пазітана, Італія ва ўзросце 95 гадоў.

Remove ads

Творчасць

Вільгельм Кемпф рупліва запісваўся на працягу шасцідзесяці гадоў. Да гэтага часу не страцілі сваё значэнне яго пласцінкі, дзе гучыць музыка Бетховена, Шумана, Брамса, Шуберта, Моцарта, Баха, Ліста, Шапена. Вільгельм Кемпф упершыню ажыццявіў поўны запіс санат Франца Шуберта, і тым самым спрыяў іх папулярнасці. Санаты Бетховена ён апошні раз перапісаў у 1964—1965 гадах у сувязі з укараненнем тэхнікі стэрэа. Падобнае ж адбылося і з яго запісамі канцэртаў Бетховена: дзеля стэрэа-эфекту ён перазапісаў іх з Фердынандам Ляйтнерам.

Камерная музыка прадстаўлена ў рэпертуары Кемпфа сумесна з Егудзі Мянухіным, П'ерам Фар'е, Вольфгангам Шнайдэрханам, Паўлем Грумерам і інш. Для сваіх калегаў Кемпф быў узорам пачуцця рытму.

Remove ads

Значэнне

РРаспавядаюць, што калі Кемпф быў у Фінляндыі, кампазітар Ян Сібеліус папрасіў яго сыграць Hammerklavier з 29-ай санаты Бетховена. Калі ж Кемпф скончыў, Сібеліус звярнуўся да яго з словамі: «Не, Вы гралі гэта не як піяніст, Вы гралі… як чалавек».

Зноскі

1. Wilhelm Kempff // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1993. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Wilhelm Walter Friedrich Kempff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1993 - 1994. — P. 126. — ISBN 978-84-239-4500-9

4. Wilhelm Kempff // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads