Вільгельм Сушон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм Сушон
Remove ads

Вільге́льм Анто́н Тэадо́р Сушо́н (ням.: Wilhelm Anton Theodor Souchon; 2 чэрвеня 1864 Лейпцыг13 студзеня 1946, Брэмен) — адмірал Імператарскіх ВМС (ням.: Kaiserliche Marine) Германскай імперыі перыяду Першай сусветнай вайны. Кіраваў баявымі дзеяннямі германа-турэцкага флоту супраць Расіі на Чорным моры, аказаў істотны ўплыў на ўступленне Асманскай імперыі ў вайну.

Хуткія факты Вільгельм Антон Тэадор Сушон, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Марскую акадэмію ў Кіле.

Паступіў на флот у 1881 годзе.

У 18961900 гадах служыў у Галоўным камандаванні ВМФ, у 19021904 гадах — у Адмірал-штабе. Падчас руска-японскай вайны — начальнік штаба крэйсерскай эскадры ва Усходняй Азіі. У 19061907 гадах — у Імперскім марскім упраўленні, затым камандаваў браняносцам «Вэтын». У 1909—1912 гадах начальнік штаба ВМС на Балтыцы.

З 10 красавіка 1911 года — контр-адмірал.

23 кастрычніка 1913 года ўзначаліў Міжземнаморскую эскадру, якая складалася з лінейнага крэйсера «Гёбен» і лёгкага крэйсера «Брэслаў».

У жніўні 1914 года адвёў эскадру ў Чорнае мора, што прывяло да ўступлення Турцыі ў вайну на баку Германіі. Эскадра намінальна была ўключана ў склад турэцкага флоту; камандуючым флотам быў прызначаны Сушон.

З 27 студзеня 1915 года — віцэ-адмірал.

Камандаваў турэцкім флотам у баі ля мыса Сарыч і іншых аперацыях на Чорным моры.

З 1917 года — адмірал турэцкага флоту.

У 1917 годзе вярнуўся ў Германію і ўзначаліў 4-ю эскадру лінейных караблёў Флота Адкрытага мора, з якой удзельнічаў у баявых дзеяннях на Балтыцы, у тым ліку пры Маанзундскай аперацыі. 12 красавіка яго караблі ўвайшлі ў Гельсінгфорс. З 30 кастрычніка 1918 года прызначаны начальнікам марской базы Балтыйскага мора.

З 17 сакавіка 1919 года ў адстаўцы.

Remove ads

Цікавыя факты

Пляменнік Вільгельма Сушона, Герман Сушон, быў забойцам Розы Люксембург.

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #117484512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #117484512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #117484512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads