Вінаградаўскі раён (Архангельская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінаградаўскі раён (Архангельская вобласць)map
Remove ads

Вінаградаўскі раён (руск.: Виногра́довский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (Вінаградаўская муніцыпальная акруга, з 2021 года) у складзе Архангельскай вобласці (Расія). Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў пасёлку Бярэзнік.

Хуткія факты Вінаградаўскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Вінаградаўскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Вінаградаўскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Архангельскай вобласці, у сярэднім цячэнні ракі Паўночнай Дзвіны, дзе ў яе ўпадаюць левы прыток Вага і правы прыток Ваеньга.

На мяжы з Халмагорскім раёнам урэз паверхні вады ў Паўночнай Дзвіне знаходзіцца на адзнацы 7 метраў над узроўнем мора — гэта найніжэйшы пункт раёна. На мяжы з Верхнятоемскім раёнам урэз вады ў Паўночнай Дзвіне знаходзіцца на адзнацы 20 метраў над узроўнем мора. Ва ўсходняй частцы раёна, на водападзеле басейнаў рэк Пінегі і Паўночнай Дзвіны, знаходзіцца найвышэйшы пункт раёна — 235 метраў над узроўнем мора. Раён размешчаны ў тайговай зоне. Клімат умерана кантынентальны.

Плошча раёна 12,56 тыс. км². Плошча зямельнага фонду: 1256077 га (на 01.01.1996 года). Плошча ляснога фонду: 1184025 га.

Працягласць раёна з поўначы на поўдзень 130 км, з захаду на ўсход 170 км.

Мяжуе на захадзе з Плясецкім раёнам і гарадской акругай Мірнай, на паўночным захадзе з Халмагорскім раёнам, на паўночным усходзе з Пінежскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Верхнятоемскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Шэнкурскім раёнам.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads