Вінтэртур
горад у Швейцарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́нтэртур[5] (ням.: Winterthur) — горад у паўночнай частцы Швейцарыі, акруговы цэнтр, знаходзіцца ў кантоне Цюрых. Уваходзіць у склад акругі Вінтэртур.
Горад з’яўляецца шостым з гарадоў Швейцарыі па колькасці жыхароў — больш за 100 000 чалавек (на 2008 год). На мясцовым дыялекце жыхары завуць яго скарочана — Вінці. У Швейцарыі Вінтэртур завуць «горадам музеяў» — у горадзе знаходзіцца вялікая колькасць мастацкіх музеяў, у тым ліку Музей фатаграфіі і Музей Тэхнарама. Акрамя гэтага, Вінтэртур з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам Швейцарыі. У 1862 годзе тут заснаваны банк Bank in Winterthur.
Remove ads
Гісторыя
У старажытнарымскія часы на месцы цяперашняга Обервінтэртура быў гарадок Вітудурум, які ў канцы 3 ст. н. э. займеў умацаванні. Не пазней 7 ст. з’явілася алеманскае паселішча. У 919 г. тут адбылася бітва паміж Бурхардам II Швабскім і Рудольфам II Бургундскім, у выніку якой Швабія замацавала кантроль над Тургаў.
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Івердон-ле-Бен, Швейцарыя (1969)
Антэрыа, ЗША (1982)[17]
Галь-ін-Ціроль[d], Аўстрыя (1948)
Ла-Шо-дэ-Фон, Швейцарыя (1984)
Пльзень, Чэхія (1994)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Рыхард Эрнст (1933—2021) — швейцарскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі.
- Ніклаўс Вірт (1934—2024) — швейцарскі вучоны ў галіне інфарматыкі, тэарэтык распрацоўкі праграмнага забеспячэння і стваральнік моў праграмавання.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads