Віркаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Віркаў.

Хуткія факты Віркаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нясяцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 424 чалавекі[2], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads