Нясяцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няся́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нясята.

Хуткія факты Нясяцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Вязаўка[1]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Віркаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло), таксама ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Градкі, Казлы і Новае Сяло, са складу сельсавета ў Патоцкі сельсавет перададзена вёска Турэц[2]. 23 снежня 2011 года скасаваны вёскі Дубраўка і Свабода[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 2371 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 2242 чалавекі[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 30 населеных пунктаў:

Больш інфармацыі Назва, Статус ...

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads