Вірус скручвання лісця бульбы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вірус скручвання лісця бульбы
Remove ads

Вірус скручвання лісця бульбы[4] (англ.: Potato leafroll virus, PLRV) — хваробатворны вірус раслін  (англ.) роду Polerovirus і сямейства Luteoviridae.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Заражае бульбу і іншых прадстаўнікоў сямейства паслёнавыя (Solanaceae). PLRV быў упершыню апісаны ў 1916 годзе[5].

Remove ads

Сімптомы

Сімптомы ўключаюць хлароз  (руск.), некроз  (руск.) і скручванне лісця. Лісце хворых раслін бледна-жоўтае, у некаторых сартоў светла-фіялетавае або чырванаватае[4]. Яно скручваецца па краях уздоўж сярэдняй жылкі, робіцца цвёрдае, скурыстае, іншы раз на ніжнім баку паяўляецца антацыянавая чырвона- або сіне-фіялетавая афарбоўка. У лісці назапашваецца крухмал. У некаторых сартоў адзначаецца ўнутраны сеткавы некроз клубняў[4].

Remove ads

Эпідэміялогія

Вірус перадаецца тлямі, у першую чаргу персікавай (Myzus persicae), а таксама такімі відамі, як звычайная бульбяная тля (Aulacorthum solani), вялікая бульбяная тля (Macrosiphum euphorbiae) і крушынавая тля (Aphis nasturtii)[4]. PLRV — адзін з найважнейшых вірусаў бульбы ва ўсім свеце, але асабліва разбуральны ў краінах з абмежаванымі рэсурсамі і кіраваннем. Ён можа несці адказнасць за страты ўраджайнасці асобных раслін звыш 50 %. Адна з ацэнак кажа, што PLRV нясе адказнасць за штогадовую страту ўраджаю ў 20 мільёнаў тон[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580606'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18810383'></a>
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24716610'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580606'></a>
  4. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 461
  5. Loebenstein, G., Berger, P. H., Brunt, A. A., Lawson, R. H. (2001) Virus and Virus-like Diseases of Potatoes and Production of Seed-Potatoes. Kluwer Academic Publishers, Netherlands, p. 69-72.
  6. Wales, S., Platt, H.W., Cattlin, N. (2008) Diseases, Pests and Disorders of Potatoes. Manson Publishing Ltd, London, p. 75-76.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads