Звычайная бульбяная тля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Звычайная бульбяная тля[1] (Aulacorthum solani) — від тлей роду Aulacorthum з трыбы Macrosiphini.
Remove ads
Назва
Від быў упершыню апісаны ў 1843 годзе нямецкім энтамолагам Іаганам Генрыхам Кальтэнбахам (Johann-Heinrich Kaltenbach; 1807-1876) пад першапачатковай назвай Aphis solani Kaltenbach, 1843[2].
Апісанне
Даўжыня ад 3,2 да 3,5 мм. Цела бліскучае, эліпсоіднай формы, асноўная афарбоўка ад бялёса-зялёнай да жаўтлява-зялёнай. Брушныя трубачкі амаль у 2 разы даўжэй хвосціка.
Пашырэнне
Касмапаліт. Сустракаюцца паўсюдна, паколькі дзякуючы бульбе трапіла ў многія краіны свету, акрамя прыпалярных абласцей.
Падвіды
- Aulacorthum solani aegopodii Börner, 1939
- Aulacorthum solani cylactis Börner, 1942
- Aulacorthum solani orientale Hille Ris Lambers, 1949
- Aulacorthum solani solani Kaltenbach, 1843
Значэнне
Шкодзіць многім сельскагаспадарчым культурам, такім як бульба, таматы і іншыя (соя, гарбуз, агуркі, дыня, кветкавыя дэкаратыўныя расліны), высмоктваючы сокі з лісця і сцеблаў і распаўсюджваючы раслінныя вірусы[5][6][7][8][9].
Зноскі
- Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
- Kaltenbach, J.H. 1843. Monographie der Familien der Pflanzenläuse (Phytophthires). Theil Die Blatt- und Erdläuse, (Aphidina et Hyponomeutes). Aachen : Roschütz’schen Buchhandlung (P.Fagot) Vol. 1 xliii 223 pp. [in German] [15].
- Aulacorthum (Aulacorthum) solani (Kaltenbach, 1843). aphid.speciesfile.org
- Обыкновенная картофельная тля (Aulacorthum solani).(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014. Праверана 9 сакавіка 2020.
- Шапошников Г. Х. Подотряд Aphidinea — тли. / Определитель насекомых Европейской части СССР (ред. Бей-Биенко Г. Я.). Т.1. М.-Л.: Наука, 1964. (С. 601 — Обыкновенная картофельная тля).
- Виды тли в теплице и открытом грунте: описание, фото. Архівавана 23 верасня 2014.
- Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур. Т. 1. Насекомые с неполным превращением. Л.: Наука, 1972. — 323с. (С. 180. Aulacorthum solani — Обыкновенная картофельная тля)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads