Remove ads

Сан (польск.: San, укр.: Сян) — рака ва Украіне (Туркіўскі раён, Львоўская вобласць) і Польшчы. Самы вялікі карпацкі (правы) прыток Віслы (басейн Балтыйскага мора).

Хуткія факты Сан, Характарыстыка ...

Выток у Карпатах (Верхнія Бяскіды) на вышыні 900 м; значная частка верхняга цячэння — па мяжы Польшчы і Украіны. Па выхадзе з гор цячэ па халмістай раўніне, затым — па Сандамірскай нізіне. Упадае ў Віслу каля горада Сандаміра. Важнейшыя прытокі — Віслок (левы), Танеў (правы).

Разводдзе ў лютым-траўні, летам — самы нізкі ўзровень; летнія паводкі рэдкія. Сан выкарыстоўваецца для сплаву лесу; у ніжнім цячэнні суднаходны.

У верхнім цячэнні ўладкована Солінскае вадасховішча, ГЭС.

На Сане стаяць гарады Санак, Пшэмысль, Яраслаў.

У адпаведнасці з Сакрэтным дадатковым пратаколам да Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам (вядомаму як «Пакт Молатава-Рыбентропа»), па рэках Сан, Нараў і Вісла праходзіла мяжа сфер інтарэсаў Трэцяга Рэйха і СССР у Польшчы. З верасня 1939 г. Сан з'яўляецца памежнай ракой паміж СССР і Германіяй (з 1946 г. і ў цяперашні час — паміж Украінай і Польшчай толькі на невялікім участку ля вытока ракі).

Сан згадваецца ў песні «Ще не вмерла України», аснове дзяржаўнага гімна Украіны: «Станем, браття, у бій кривавий від Сяну до Дону». Аднак у афіцыйную рэдакцыю гімна гэтая частка песні не ўвайшла. Пры гэтым Украіна мае выхад да Сану, але не да Дона.

Remove ads

Літаратура

  • Сан // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 551. — 832 с. 10 000 экз. ISBN 5-94799-148-9.
  • Сан, река // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
  • Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
  • Сан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 143. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads