Віталь Быль

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Анатольевіч Быль (нар. 5 ліпеня 1989(1989-07-05), Нясвіж, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, паэт і празаік. Доктар гісторыі (2021).

Хуткія факты Віталь Быль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 2007—2012 гадах навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2016—2018 гадах — у дактарантуры Універсітэта Грайфсвальда (Германія). У 2021 годзе абараніў дысертацыю «Вядзьмарства на культурным памежжы: суды над ведзьмамі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI—XVIII стагоддзях».

У 2012—2015 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». У 2016—2018 і 2021—2023 гадах — навуковы асістэнт і каардынатар праектаў Універсітэта Грайфсвальда. З 2024 года — навуковы супрацоўнік (постдактарант) Цэнтра даследаванняў залежнасці і рабства Універсітэта Бона. Даследчы праект — «Раса і свабода: афрыканцы ў Рэчы Паспалітай напярэдадні мадэрнізму».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Спецыялізуецца на даследаванні гісторыі вядзьмарства, гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, еўрапейскай раннемадэрнай гісторыі, рэлігіязнаўства і гістарычнай антрапалогіі. [1]

Узнагароды

У 2023 годзе атрымаў Узнагароду імя Юліуша Бардаха, якая прызначаецца Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага за доктарскія (кандыдатскія) дысертацыі, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ. [2]

Літаратурная творчасць

Паэт і празаік. У 2009 годзе стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» і Прэміі імя Карласа Шэрмана («Паэзія»). [3] [4] [5]

Публікацыі

Манаграфія

  • Byl, V. Witch Trials in the Grand Duchy of Lithuania in the Sixteenth to Eighteenth Centuries: Enchanted Borderlands. London: Palgrave Macmillan Cham, 2025. XVII, 296 р. ISBN 978-3-032-00670-7 (Hardcover); ISBN 978-3-032-00673-8 (Softcover)

Артыкулы

  • Быль, В. «Mała Warszawka»: польскі нацыянальны рух у Нясвіжы / В. Быль // Acta Anniversaria : зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». — Нясвіж. — 2015. — Т. 1. — С. 45―52.
  • Быль, В. Метамарфозы вобраза Сымона Буднага ў беларускім гістарычным наратыве / В. Быль // Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат : зборнік навуковых прац [да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, 28―29 мая 2015 г., Нясвіж / укладальнік З. Л. Яцкевіч. — Нясвіж, 2016. — С. 187―195.
  • Быль, В. Францужанка пры прускім двары. Успаміны княгіні Радзівіл з роду Кастэлян 1840―1873 гг. / В. Быль // Acta Anniversaria : зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». — Нясвіж. — 2016. — Т. 2. — С. 208―236.
  • Быль, В. А. «У той жа час насталі такія страхі…» Іўдзейска-хрысціянскія адносіны ў кантэксце чараўніцкіх працэсаў у ВКЛ / В. А. Быль // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 9. — C. 15-21.
  • Быль, В. Запісы з Бернардзінскага архіва 1764 г. як этнаграфічная крыніца / Д. Скварчэўскі, В. Быль // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. — Мінск: Беларус. навука, 2021. — Вып. 8. — С. 215—225.
  • Byl, V. The other witch: ethnic minorities and witchcraft accusations in the Grand Duchy of Lithuania / V. Byl // New Europe College Yearbook. Pontica Magna Program 2018—2019 / Editor: Irina Vainovski-Mihai. — Bucharest: New Europe College, 2021. — Pp. 67-94.
  • Быль, В. А. Юрыдычны бок ведаўскіх працэсаў у Вялікім княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст. // Рэха мінуўшчыны. Зборнік навуковых артыкулаў Студэнцкага навуковага таварыства факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я.Купалы. — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2011. — С. 53-60.
  • Быль, В. А. Абуджэнне заштатнага горада: зараджэнне нацыянальных рухаў у Нясвіжы ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. А. Быль // Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі : зборнік мат-лаў міжнар. навук.-практ. канф. (Нясвіж, 23-24 красавіка 2014 г.) / Уклад.: З. Л. Яцкевіч; рэд. калегія: С. М. Клімаў, А. У. Блінец. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2014. — С. 215—224.
  • Быль, В. А. Пазіцыя праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай адносна палявання на вядзьмарак / В. А. Быль // Сборник работ 69-ой научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 14-17 мая 2012 года, Минск. — Часть ІІ. — Мiнск, 2012. — C. 141—144.
  • Быль, В. А. Трансфармацыя канцэпцыі вядзьмарскага шабашу ў свядомасці насельніцтва Вялікага княства Літоўскага / В. А. Быль // Европа-2011: глобальное и локальное: сб. науч. тр. / редкол. : Г. Я. Миненков (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс: ЕГУ, 2012. — C.83-92.
  • Быль, В. А. Юрыдычны бок ведаўскіх працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст. / В. А. Быль // Рэха мінуўшчыны: зб. навук. арт. / рэдкал.: А. С. Горны [і інш.]. — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2011. — C. 53-60.
  • Быль, В. А. Асаблівасці ведаўскіх працэсаў на землях ВКЛ у XVI—XVIII стст. / В. А. Быль // Европа-2010: глобальное и локальное: сб. науч. тр. / редкол.: Г. Я. Миненков (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс: ЕГУ, 2011. — C. 84-92. [6]
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads