Віталь Мікалаевіч Ракавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Мікалаевіч Ракавец (нар. 26 лютага 1976, г.п. Іўе, Гродзенская вобласць) — беларускі ляснічы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 26 лютага 1976 года ў г.п. Іўе Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1].
Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага, галоўным інжынерам, дырэктарам Іўеўскага лясгаса[1].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Іўеўскай акругі № 54. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
Жанаты, мае сына і дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads