Віталь Сцяпанавіч Антанюк
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Сцяпанавіч Антанюк (10 кастрычніка 1939, Крэмэнчук, УССР — 6 мая 2002) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, першы і адзіны прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1992), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1989).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962), аспірантуру Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1968). Працаваў заатэхнікам (1962), дырэктарам (1963—1966) дзяржаўнага жывёлагадоўчага комплексу ў Нясвіжы, у аддзеле сельскай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама (1966—1969). Інструктар ЦК КП Беларусі (1969—1974). Загадчых аддзелам гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл, дырэктар Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1974—1987). Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Племэліта» (1984—1987). Начальнік Упраўлення навукі і адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1987—2002), адначасова прафесар кафедры тэхналогіі і механізацыі жывёлагадоўлі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта (1987—2002). У 1991 годзе старшыня Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, у 1992—2002 гадах — прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Навуковы і практычны ўклад
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням селекцыі і вырошчвання сельскагаспадарчых жывёл, арганізацыі паўнавартаснага кармлення сельскагаспадарчых жывёл. жывёл, тэхналогіі ўзнаўлення жывёлагадоўлі.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1986), дыпломам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996)[1]. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1980)[1].
Асноўныя працы
- Биология и техника искусственного размножения свиней. — Минск: Ураджай, 1978. — 176 с.
- Организация воспроизводства сельскохозяйственных животных / соавт.: В. В. Жаркин, Л. Г. Безлюдников. — Минск: Ураджай, 1985. — 166 с.
- Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных. — Минск: Ураджай, 1988. — 198 с.
- Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. — Мн., 1990. (сумесна з В. І. Сапегам, П. П. Ракецкім)
- Скотоводство и технология производства молока и говядины: учеб. пособие для учащихся сред. спец. учеб. заведений с.-х. профиля / соавт. Р. И. Савозук. — Минск: Ураджай, 1998. — 215 с.
Remove ads
Зноскі
- Антанюк Віталь Сцяпанавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads