Віталь Уладзіміравіч Скалабан
гісторык і літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Уладзіміравіч Скалабан (5 жніўня 1947, в. Шылавічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 20 жніўня 2011, Мінск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і гісторыка-краязнаўца Уладзіміра Скалабана[1]. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970). 3 1972 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995—2000 гадах намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 года намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Навуковыя даследаванні
Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асоб, сярод якіх: Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Улашчык, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Расціслаў Платонаў.
Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 годзе. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Суаўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў[2][3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Время и бремя архивов и имен (сумесна з Людмілай Рублеўскай). - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009.
- Выбранае / Мікалай Улашчык; [укладанне Аляксея Каўкі і Аляксандра Улашчыка; навуковыя рэдактары: Генадзь Кісялёў і Віталь Скалабан; прадмова і каментарый Аляксея Каўкі]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. — 604 с.
- Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі: Біябібліяграф. паказ. / Уклад. В. У. Скалабан і інш. Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2001. 120 с.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата Беларусі; [Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан]. — Мн.: НКП Беларусі, 2003. — 316 с.
- Дакументальная спадчына Усебеларускага з'езда 1917 г.: праблемы збору, захавання і выдання // Архівы і справаводства. — 2000. — № 1. — С.
- Издательская деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1920 гг.) // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.) / АН БССР, Центр. науч. б-ка им. Якуба Коласа. — Мн.: ЦНБ АН БССР, 1986. — 189 с.
- Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці / В. Скалабан // Краязнаўчая г-та. — 2004. № 16. С. 7.
- Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці: Сведчанні 1945—1947 гг. / Віталь Скалабан // Голас Радзімы. — 2004. (№ 10/11). С. 12-13.
- Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. — 1988. — № 2. — С.
- «Хай ведаюць патомкі...»: Алесь Гарун — дэлегат і гісторык Усебеларускага з'езда 1917 г. // Роднае слова. — 1997. — № 8. — С.
Зноскі
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 558
- Историки Беларуси в начале XXI…
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads