Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Remove ads

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (2 (14) чэрвеня 1867, Рэчыца — 30 верасня 1934, Масква[заўв 1]) — беларускі гісторык і этнограф. Паходзіў з дробнай беззямельнай шляхты, сын калежскага сакратара[заўв 2].

Хуткія факты Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Аўтар больш за 150 прац па гісторыі Кіеўскай Русі, Маскоўскай дзяржавы, Расіі ў XIX стагоддзі, гісторыі Літвы і Беларусі, па сацыяльна-палітычным рухам, сялянскаму пытанні і этнаграфіі Беларусі[заўв 3]. Працы яго пераважна мелі навукова-аналітычны характар. Шырока карыстаўся ў сваіх працах матэрыяламі больш 20-ці архіваў (Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Вільня, Варшава, Кракаў, Львоў, Кастрама, Яраслаўль, Ноўгарад, Нясвіж і інш.). Шмат з яго прац застаюцца неапублікаванымі. Узнагароджаны за навуковую працу ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені (1916).

Выпускнік гістарычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта (1893), магістарская дысертацыя (восень 1901), доктарская дысертацыя па гісторыі (1906). Прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта (1899), прафесар рускай гісторыі Кіеўскага ўніверсітэта (1902). Арганізатар і дырэктар Вышэйшых камерцыйных курсаў[заўв 4] (Кіеў, 1906), дырэктар Палаты экспертаў, старшыня навукова-папулярных гурткоў і таварыстваў у Кіеве.

Пасля канфлікту са студэнтамі Кіеўскага камерцыйнага інстытута (1917) і «Справы Сташэўскага» (1917)[заўв 5], адмовіўся амаль ад усёй выкладчыцкай працы. Прафесар Харкаўскага інстытута народнай гаспадаркі (снежань 1919 года) і Харкаўскага ўніверсітэта (1920—1921). Прарэктар Азербайджанскага ўніверсітэта і прафесар Бакінскага політэхнічнага інстытута (1922—1925). Пасля пераезду ў Беларусь, прафесар беларускай гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кастрычнік 1925 — восень 1926 гадоў), стваральнік, супольна з Д. І. Даўгялам, Археаграфічнай камісіі Інбелкульта (1925). Пасля вымушанага пераезду ў Маскву (восень 1926 года), часта мусіў працаваць па-за навуковым полем дзейнасці. Прафесар Ціміразеўскай акадэміі (1930-я). У 1920-х—1930-х таксама займаў пасады ў сістэме кіравання гаспадаркай у савецкіх Украіне, Азербайджане, Беларусі і Расіі.

Remove ads

Паходжанне прозвішча

Прозвішча Доўнар ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Dau-nor’as, якое насіў продак сям’і Доўнараў. Такія двухасноўныя імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].

У імені Dau-nor’as асновы ад літоўскага daug «шмат», norėti «хацець»[2]. Тыя ж асновы вядомыя і ў старапрускім іменніку[3]. Імя значыць «Той, хто шмат хоча», такія імёны адлюстроўвалі ваярскую этыку старалітоўскай эпохі, якая вымагала імкнуцца да заваяванняў і ваеннай здабычы[4].

На ўсходзе цяперашняй Беларусі прозвішчы такога тыпу распаўсюдзіліся ў XV стагоддзі, калі ў часы вялікага князя Казіміра носьбіты такіх двухасноўных імёнаў пасылаліся ўмацоўваць мяжу Вялікага Княства Літоўскага[5].

Remove ads

У палітыцы

Удзельнічаў у нелегальных дэмакратычных рухах (1880-я), быў пад часоваю забаронай сяліцца ў Кіеве. Пазней, сімпатызаваў левым рухам.

Актыўна падтрымліваў Беларускую Народную Рэспубліку, ачольваў Беларускую гандлёвую палату (Кіеў, 1918), падрыхтаваў праект стварэння Беларускага ўніверсітэта ў Мінску (кан. сакавіка 1918). У маі—кастрычніку 1918 удзельнічаў у працы дыпламатычнай місіі БНР у Кіеве, якая шукала магчымасцяў дабіцца прызнання БНР у прадстаўнікоў Савецкай Расіі, Украіны, Дону, Германіі і Аўстра-Венгрыі.

Па просьбе ўладаў БНР склаў «Мемарыял» («Асновы беларускай дзяржаўнасці»), які быў надрукаваны ў Гродне і Вільні ў 1919 годзе па-беларуску, па-руску, па-нямецку, па-французску; пазней «Мемарыял» быў перакладзены на англійскую мову П. Кларкам. Дакумент утрымліваў гістарычныя падставы неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, і быў прадстаўлены на Версальскай канферэнцыі, хоць і беспаспяхова.

Два сыны Доўнар-Запольскага загінулі ў час грамадзянскай вайны ў шэрагах Чырвонай Арміі.

Надрукаваная, але неапублікаваная кніга «Гісторыя Беларусі» выклікала абурэнне палітычных уладаў Беларусі (пачатак 1926 года), была названа «катэхізісам нацыянал-дэмакратызму», забаронена, а рукапіс канфіскаваны. Пасля гэтага Доўнар-Запольскі быў вымушаны пераехаць, практычна высланы, у Маскву (восень 1926 года), і ніколі больш не вяртаўся ў Беларусь.

У 1930—1934 гадах ён быў рэзка крытыкаваны за «нова-народніцтва», яму прыпісвалася аўтарства ідэйнай базы «нацыянал-дэмакратызму», яго называлі «агентам фашызму» (акадэмік В. К. Шчарбакоў), ён і яго навуковая школы былі палітычна выкрыты ў выступе яго былога вучня прафесара А. П. Аглобліна (Кіеў, 1934)[заўв 6].

Remove ads

У навуцы

Вучань прафесараў Галубоўскага, Іконнікава, і, асабліва, В. Б. Антановіча. Імкнуўся спалучаць навуковую і навучальную дзейнасці, як гэта рабілі Шафарык, Караджыч, Кастамараў.

Разбіў погляд на беларусаў як на народ, пазбаўлены нацыянальнасці, рашуча падтрымліваў беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку XX стагоддзя. Вітаў з’яўленне «строга аб’ектыўнай і навуковай» плыні ў беларускіх гістарычных і этнаграфічных даследваннях. Выказваў агульную сімпатыю да марксізму, але не быў ім захоплены.

У брашуры "Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе»" (Віцебск, 1896 год) упершыню апублікаваў ананімны твор XIX стагоддзя «Вясна гола перапала»[6].

Гістарычныя канцэпцыя

Мітрафан Доўнар-Запольскі аддаваў вяршэнства гісторыі народаў у параўнанні з гісторыяй дзяржаў, лічыў этнаграфію і эканоміку аднымі з найважнейшых фактараў у развіцці грамадства. Сцвярджаў існаванне беларускай нацыі, з уласнай гісторыяй, выразнымі этнаграфічнымі рысамі, багатай народнай культурай, з уласнай беларускай мовай як спадчынніцай дыялектаў крывічоў і дрыгавічоў. Даследчык сцвярджаў, што беларусы сфарміраваліся ў IX—XII стагоддзях у выніку кансалідацыі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Падтрымліваў «тэорыю каланізацыі» узнікнення дзяржаўнасці ў Беларусі, лічыў крывічоў і дрыгавічоў у вялікай ступені ізаляванымі ад Кіеўскай дзяржавы, іх развіццё з гэтай прычыны адметным. Мітрафан Доўнар-Запольскі таксама ўказваў на адсутнасць этнаграфічнай еднасці Кіеўскай Русі, яе адзінымі яднальнымі фактарамі лічыў вонкавыя палітычныя і ваенныя пытанні.

Разглядаў стварэнне Вялікага Княства Літоўскага ў XIII стагоддзі як часткова мірна ўтвораны і ўзаемна карысны саюз князёў ваяўнічай Літвы і аслабленых князёў Русі.

Лічыў як дзяржаўную унію, так і царкоўную унію негатыўнымі фактарамі беларускай гісторыі, якія спрыялі рэлігійнай нецярпімасці. Адмоўна ставіўся да ўлучэння беларускіх зямель у склад Расіі пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай. Наогул, лічыў, што і польская «шляхецкая арыстакратычная рэспубліка», і расійская «баярская алігархія», якія выключалі дэмас, былі «двума ліхамі» у беларускай гісторыі і згубна ўплывалі на беларускі народ, які «моцна дэмакратычны ў сваіх гістарычных і народных традыцыях».

Пазней, у 1920-х гадах, дадаткова падкрэсліваў эканамічны фактар у гісторыі і значэнне класавай барацьбы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Ацэнкі

Thumb
Правадзейны член Інбелкульта Мітрафан Доўнар-Запольскі на гарадзішчы Банцараўшчына. 1926 г.

Яго асоба і творчасць прыцягвалі самыя палярныя ацэнкі. Да 1930-х яго наогул станоўча ацэньвалі М. К. Любаўскі, У. І. Пічэта, Ф. Ф. Турук, Д. І. Даўгяла і інш.[7] Пачынаючы з 1930-х гадоў, Доўнар-Запольскі трапіў, як навуковец, пад вострую палітызаваную крытыку (С. Я. Вольфсон, В. М. Перцаў, У. К. Шчарбакоў і інш.). У 1940-х—1970-х, гадах параўнальна бяспечныя часткі яго прац (этнаграфія, археалогія, археаграфія) вывучаліся, і ставіліся ў аснову прац (В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, І. У. Чаквін, М. М. Улашчык, Л. В. Аляксееў). Гістарычныя працы Мітрафана Доўнар-Запольскага зрэдку ўзгадваліся ў спасылках да 1980-х. Спробы ацэнкі М. В. Доўнар-Запольскага як гісторыка рабіліся ў манаграфіях У. М. Міхнюка, З. Ю. Капыскага, В. У. Чапко. У 1990-х з’явіліся працы, якія вывучалі агульную навуковую пазіцыю М. Доўнар-Запольскага (С. І. Міхальчанка), развіццё яго гістарычнай канцэпцыі (Дз. У. Караў, М. Ф. Шумейка).

Джон Леслі Говард Кіп і Альтэр Літвін згадваюць пра Доўнар-Запольскага і Пічэту як пра «умеркаваных (беларускіх) нацыяналістаў»[8].

Remove ads

Памяць

Thumb
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі і яго жонка Надзея Маркіянаўна. 1926

У ліпені 1997 года помнік Доўнар-Запольскаму пастаўлены ў Рэчыцы, побач з будынкам мясцовага ліцэя[9], аўтар праекта Эдуард Агуновіч, скульптар Валяр’ян Янушкевіч.

Навуковыя працы

Гісторыя, эканоміка і статыстыка Беларусі

Этнаграфія і фальклор Беларусі

  • Беларускае вяселле і вясельныя песні, Кіеў, 1888.
  • Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках, Кіеў, 1893.
  • Беларускае Палессе. Зборнік этнаграфічных матэрыялаў М. В. Доўнар-Запольскага. Песні пінчукоў[заўв 7], Кіеў, 1895.
  • Даследванні і артыкулы. Зборнік у 2 т., Кіеў, 1909.

Палітычная гісторыя Русі і Расіі

  • Палітычны лад Старажытнай Русі, Масква, 1906.
  • Палітычныя ідэалы М. М. Сперанскага, Масква, 1906.
  • Узнікненне міністэрстваў ў Расіі, Масква, 1906.
  • З гісторыі сацыяльных рухаў у Расіі. Зборнік артыкулаў, Кіеў, 1905.

Працы па руху дзекабрыстаў

  • Таемнае таварыства дзекабрыстаў, Масква, 1906.
  • Мемуары дзекабрыстаў, Кіеў, 1906.
  • Ідэалы дзекабрыстаў, Масква, 1907.

Дакументальныя працы

  • Дакументы Маскоўскага архіву Міністэрства юстыцыі, Масква, 1897.
  • Баркулабаўскі летапіс, 1897.
  • Акты Літоўска-Рускай дзяржавы. Выпуск 1, 1390—1529, Масква, 1898.
  • Літоўскія ўпамінкі татарскім ордам, Сімферопаль, 1898.
  • Зборнік матэрыялаў з гісторыі народу Валынскага ваяводства ў 17—18 ст., 1914 (не публ.).
Remove ads

Заўвагі

  1. Памёр ад прыступу стэнакардыі і, лічыцца, пазбег такім чынам далейшых пераследванняў.
  2. Бацька займаў пасаду сталаначальніка ўезднага жандарскага ўпраўлення).
  3. Лучна з больш за 30 працамі па этнаграфіі і фальклоры Беларусі. Аўтар прац па этнаграфіі з 1883, начальнік вялікай этнаграфічнай экспедыцыі ў Мінскай і Грдзенскай губерніях (1890—1891).
  4. Кіеўскі камерцыйны інстытут з 1909 года.
  5. Сташэўскі быў яго вучнем, і быў замяшаны ў крадзеж архіўных дакументаў.
  6. Мяркуецца, што менавіта даклад былога вучня мог стаць повадам для фатальнага прыступу стэнакардыі.
  7. Тут, жыхароў Піншчыны.
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads