Вітаўт (балет)

беларускі балет 2013 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Вітаўт (балет)
Remove ads

Ві́таўт — балет у 2-х дзеях Вячаслава Кузняцова. Прэм'ера адбылася 5 верасня 2013 года, адкрыла 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Хуткія факты Вітаўт, Жанр ...
Remove ads

Харэаграфія

Харэаграфіяй і пастаноўкай спектакля займаўся народны артыст Беларусі Юрый Траян. Балетмайстарамі-рэпетытарамі былі Людміла Бржазоўская, Ігар Артамонаў, Аляксандр Мартынаў.

Пастановачная група

  • Дырыжор-пастаноўшчык — Вячаслаў Воліч
  • Мастак-пастаноўшчык — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрэхт
  • Дырыжор — Андрэй Іваноў
  • Мастак па асвятленні — Сяргей Мартынаў

Сюжэт

Лібрэта заснавана на п'есе заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.

У першым акце паказана гісторыя сяброўства Вітаўта і Ягайлы і іх канфлікт з-за дзяўчыны Ганны. Вітаўт прадстаўляе Ганну ў якасці сваёй нявесты бацькам, але свята перапыняецца ганцамі, якія перадаюць Вітаўту запрашэнне на вяселле Ягайлы і Ядвігі. З цяжкім сэрцам збіраецца туды Вітаўт са світай і яго прадчуванні апраўдваюцца. Ягайла ўрываецца ў княжацкі замак і забівае Кейстута, забраўшы ў яго калар — сімвал улады[3].

У другім акце дзеі пачынаюцца ў замку Ягайлы. Ядвіга сустракае гасцей, але ў яе нарастае хваляванне з-за адсутнасці гаспадара. Вітаўт супакойвае яе. З'яўляецца Ягайла і яго падарункам будучай жонцы становіцца калар. Расчараваны і раз'юшаны Вітаўт становіцца вязнем Ягайлы. У астрозе яго не адпускаюць думкі пра Ганну і забойства бацькі. Між тым мроі становяцца праўдай. Ганна прыходзіць, каб вызваліць каханага. З цяжкім сэрцам пакідае Вітаўт яе на сваім месцы. Раніцай Ягайла са служкамі прыходзяць, каб пакараць смерцю Вітаўта, але яны бачаць прыгажуню-Ганну. У гэты момант Вітаўт са світай урываецца ў замак Ягайлы і вызваляе Ганну[3].

Фінальная сцэна паказвае Вітаўта не забойцам, а велікадушным пераможцам, які даруе Ягайлу магчымасць жыць далей[3].

Акцёры

  • Вітаўт — Ягор Азаркевіч, Антон Краўчанка, Ігар Аношка
  • Ягайла — Ягор Азаркевіч, Алег Яромкін, Юрый Кавалёў
  • Ганна — Ірына Яромкіна, Людміла Кудраўцава, Людміла Хітрова
  • Ядвіга — Вольга Гайко, Марына Вежнавец, Аляксандра Чыжык
  • Кейстут — Антон Краўчанка, Ігар Аношка, Алег Турко, Дзмітрый Шэмет
  • Бірута — Паліна Захаранкава, Дыяна Лысенка, Марына Парамонава
  • Шут — Канстанцін Геранік, Такатошы Мачыяма, Павел Ушакоў, Аляксей Цаўко
  • Чорны чалавек — Аляксандр Бутрымовіч, Такатошы Мачыяма, Іван Савянкоў
Remove ads

Узнагароды

У 2015 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку нацыянальнага балета «Вітаўт».[4]. На трэцім рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» «Вітаўт» перамог у чатырох намінацыях.[5]


Remove ads

Зноскі

  1. Nastaǔnìckaâ gazetaПедагагічная прэса, 2013. — ISSN 1994-9146 Праверана 30 верасня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17094311'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q97043117'></a>
  2. Kommunist BelorussiiБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2013. — вып. 11. — С. 34–40. — ISSN 0023-3102 Праверана 30 верасня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028731'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q815066'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads