Віторыа дэ Сіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віторыа Даменіка Станіслаа Гаэтана Сарана Дэ Сіка (італ.: Vittorio Domenico Stanislao Gaetano Sorano De Sica, 7 ліпеня 1901 — 13 лістапада 1974) — італьянскі рэжысёр і акцёр, адна з ключавых фігур італьянскага неарэалізму.
Чатыры фільмы рэжысёра былі ўдастоены прэміі «Оскар»: «Шуша» і «Выкрадальнікі веласіпедаў» атрымалі ганаровыя прэміі («Шуша» ў 1947 годзе стала першым фільмам на замежнай мове, які атрымаў «Оскар»), а «Учора, сёння, заўтра» і «Сад Фінці-Канціні» — прэміі за лепшы замежны фільм. Як акцёр Дэ Сіка таксама быў намінаваны на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за амерыканскі фільм 1957 «Бывай, зброя!», але прэмія тады дасталася Рэду Батансу за фільм «Саёнара».
Фільмы рэжысёра былі адзначаны і іншымі значнымі ўзнагародамі — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю («Цуд у Мілане»), «Давід дзі Данатэла» («Сад Фінці-Канціні»), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю («Сад Фінці-Канціні») і многія іншыя. У 1956 годзе Дэ Сіка як акцёр стаў першым лаўрэатам італьянскай нацыянальнай кінапрэміі «Давід дзі Данатэла» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме Дзіна Рызі «Хлеб, каханне і…».
Remove ads
Фільмаграфія
Акцёр
- «Гэта пачалося ў Неапалі» (1960) — Марыа Вітале
Рэжысёр
- «Чачара» (1960)
- «Учора, сёння, заўтра» (1963)
- «Шлюб па-італьянску» (1964)
- «Сланечнікі» (1970)
Зноскі
- Vittorio De Sica // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- пасведчанне аб смерці — С. 25. Праверана 11 студзеня 2024.
- Де Сика Витторио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Brozović D., Ladan T. Vittorio De Sica // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads