Вітошкі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віто́шкі[1] (трансліт.: Vitoški, руск.: Витошки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. З 1868 года маёнтак Вітошкі належаў Галеўскаму. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Залескае сельскагаспадарчае таварыства (налічвала 81 дзесяціну зямлі). Маёнткам валодаў У. Анцуг, які меў 105 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы працавалі вятрак, кузня.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Remove ads

Насельніцтва

  • 76 рэвізскіх душ (1870)
  • 28 двароў, 183 жыхары (1897)
  • 191 жыхар (1905)
  • 11 двароў, 65 жыхароў (1921)
  • 8 двароў, 41 жыхар (1940)
  • 45 жыхароў (1959)
  • 34 жыхары (1970)
  • 2 гаспадаркі, 4 жыхары (1997)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads