Беларускі тэатр «Лялька»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі тэатр «Лялька» — тэатр лялек у Віцебску. Заснаваны ў 1990 годзе. Знаходзіцца па адрасе вул. Пушкіна, 2, у будынку гарадскога сядзібнага дома. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2000).
Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» вядомы ў Беларусі і за мяжой, уладальнік пяці Гран-пры, прызы за лепшыя спектаклі і ролі, дыпломаў міжнародных фестываляў.
Remove ads
Гісторыя тэатра
Беларускі тэатр «Лялька» быў створаны ў 1985 годзе як лялечная трупа пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Першы спектакль («Дзед і Жораў» паводле п’есы Віталя Вольскага) быў сыграны 20 красавіка 1986 года, гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень нараджэння Беларускага тэатра «Лялька».
З 1989 года ў тэатры працуюць мастакі Аляксандр Сідараў (галоўны мастак) і Ганна Сідарава (мастак-пастаноўшчык).
У 1990 годзе лялечны калектыў, са сталым рэпертуарам, вылучыўся ў асобны тэатр з будынкам у цэнтры горада.
У 2000 годзе калектыву тэатра «Лялька» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
У красавіку 2024 года мастацкі кіраўнік тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь — Віктар Клімчук, які працаваў з моманту стварэння «Лялькі», звольнены з тэатра нібыта за невыкананне планаў, за якія звычайна адказвае дырэктар, а не мастацкі кіраўнік.
У пачатку 2025 года, у сувязі са старэннем калектыву і грашовымі цяжкасцямі звязанымі з указам Аляксандра Лукашэнкі, памешана ўласная рэпертуарная разнастайнасць. У рэпертуары тэатра амаль не засталося спектакляў для дарослых.
Remove ads
Гісторыя будынка
Беларускі тэатр «Лялька» знаходзіцца ў горадзе Віцебску. Тэатр размешчаны ў доме па вуліцы Пушкіна, 2.
Гэты будынак створаны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў стылі класіцызму і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік гісторыі і культуры горада канца XIX — пачатку ХХ ст.
Будынак у пачатку ХХ ст. планавалася выкарыстоўваць для Камерцыйнага вучылішча. Аднак пачалася Першая сусветная вайна і ў ім размясцілі шпіталь.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Савет рабочых і дэпутатаў і адбылася першая ў Віцебску канферэнцыя бальшавікоў.
Пазней тут дзейнічаў Габрэйскі педагагічны тэхнікум, пасля ліквідацыі якога ў 1937 годзе будынак перадалі Віцебскаму педінстытуту.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак заняў гарадскі партыйны камітэт.
Remove ads
Рэпертуар
Рэпертуар тэатра «Лялька» складаюць 32 спектаклі па класічных і сучасных творах для дарослых і дзяцей розных узроставых груп.
Акрамя гэтых спектакляў у тэатры праходзіць батлеечнае прадстаўленне, створанае на аснове класічнага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Цара Ірада.
Спектаклі тэатра «Лялька» ідуць выключна на беларускай мове.
Усе пастаноўкі калектыву падпарадкоўваюцца асноўнаму кірунку, які вызначаецца як тэатр-свята.
Дарослай аўдыторыі адрасавана 7 пастановак:
- «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка»
 - «Ладдзя Роспачы»
 - «Жураўлінае пяро»
 - «Дэкамерон»
 - «Нататкі вар’ята»
 - «Дзядзька Ваня і сястры тры»
 - «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў»
 
Спектаклі для дзяцей:
- «Хлопчык-Зорка»
 - «Чароўная зброя Кэндзо»
 - «Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку»
 - «Асцярожна, Соня!»
 - «Брэменскія музыкі»
 - «Церам-церамок»
 - «Прынцэса і Свінапас»
 - «Жыў-быў Заяц»
 - «Тук-тук! Хто там?»
 - «Бука»
 - «Дзед і Жораў»
 - «Воўк і раз, два, тры»
 - «Ямелева шчасце»
 - «Аладзін»
 - «Сонейка і снежныя чалавечкі»
 - «Кветачка-вясёлка»
 - «Сунічкі для Веліканачкі»
 - «Марозка»
 - «Чорная курыца, або Падземныя жыхары»
 - «Хлопчык і Цень»
 - «Піліпка і Ведзьма»
 - «Дапытлівы Слонік»
 - «Адважныя браты»
 - «Касмічная казка»
 - «Папялушка»
 
Удзел у фестывалях
1990-я
У 1994 годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі «Інтэрлялька — 94» (Ужгарад, Украіна) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Пастаноўка адзначана дыпломам за высокую эстэтыку ў падачы матэрыялу.
1994 і 1995 гады адзначаны фестывалем і гастрольнай паездкай у Германію са спектаклем «Дапытлівы слонік» Р. Кіплінга. Зараз пастаноўка ігpaeццa на беларускай і нямецкай мовах.
1996 год — фестываль і гастролі ў Францыі са спектаклем «Дзед і Жораў» В. Вольскага.
У 1998 годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў, што праходзіў у Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М. Супоніна.
У 1998 годзе за спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна на Міжнародным фестывалі «Белая вежа» (Брэст, Беларусь) атрымана Гран-пры.
У 1999 годзе калектыў атрымаў прыз «Міжнародная зорка» за выдатную дзейнасць у развіцці міжнародных тэатральных сувязяў.
У 2000 годзе калектыў Беларускага тэатра «Лялька» атрымаў ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
2000-я
У чэрвені 2004 года калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі, што праходзіў у горадзе Катавіцы (Польшча) са спектаклем «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда. Спектакль быў адзначаны прызам за лепшую анімацыю і прызам за лепшую жаночую ролю (Ларыса Мартынава за ролю Хлопчыка-Зоркі).
У жніўні 2004 года ў горадзе Заграбе (Харватыя) спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я. Баршчэўскага атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестывалю.
У чэрвені 2011 года спектакль «Загубленная душа, або Пакаранне грэшніка» прыняў удзел у ХХІV Міжнародным фестывалі «Валізка» ў горадзе Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана ўзнагародай — дыпломам і сімвалічнай фігурнай выявай — за майстэрства акцёраў.
Remove ads
Экспазіцыя
У фае тэатра знаходзіцца музей лялек і элементаў сцэнаграфіі са спектакляў. Дадзеная экспазіцыя зменная, яна папаўняецца з архіва тэатра.
На ёй прадстаўлены разнастайныя сістэмы лялек: марыянеткі, планшэтныя, пальчаткавыя, трысцёвыя лялькі.
У экспазіцыі музея знаходзіцца таксама механічны тэатр і батлейка, створаныя мастаком Аляксандрам Сідаравым.
Батлейка была зроблена ў 1996 годзе на ўзор аўтэнтычнай магілёўскай батлейкі XVIII стагоддзя.
Remove ads
Калектыў тэатры
Кіраўніцтва
- Дырэктар тэатра — Аляксандр Грыгор’еў.
 - Мастацкі кіраўнік тэатра (1985 — красавік 2024) — Віктар Клімчук, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 
Трупа
Артысты, якія працуюць у тэатры
- Вольга Корзун
 - Алесь Маханькоў
 - Юрась Франкоў
 - Ніна Шабанава
 - Ларыса Мартынава
 - Алег Рыхтэр
 - Ганна Сцепанец
 - Вольга Маханькова
 - Аляксей Макарскі
 - Вольга Лазебная
 - Наталля Гайдук
 - Яўген Гусеў
 - Міхась Клімчук
 - Валерый Зімніцкі
 - Сяргей Толкач
 - Марына Марозава
 
Артысты, якія раней працавалі ў тэатры
- Уладзімір Бублякоў
 - Алена Жураўлёва
 - Святлана Лунёва
 - Алена Мажэйка
 - Ірына Нікалаева
 - Таццяна Аттарава
 - Юрась Сяменчанка
 - Аляксей Глот
 - Вячаслаў Зенчык
 - Вікторыя Кірык
 - Алесь Аўсяннікаў
 - Юрась Шынелька
 
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска. У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0257-1
 - Котович, Т. В. Белорусский театр «Лялька»: монография / Т. В. Котович. — Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2012. — 110 с.
 
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт тэатра Архівавана 16 лістапада 2011.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

