Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
зборнік апавяданняў Яна Баршчэўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Шля́хціц Зава́льня, або́ Белару́сь у фантасты́чных апавяда́ннях» (польск.: Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach) — няскончаны празаічны зборнік Яна Баршчэўскага, выдадзены ў 1844—1846 гадах у чатырох кнігах. Аўтарская прадмова датуецца 8 верасня 1844 года, горад Санкт-Пецярбург.
На беларускай мове твор упершыню выйшаў у 1990 годзе ў перакладзе Міколы Хаўстовіча.
Remove ads
Гісторыя
Апавяданні выходзілі ў 1844—1846 гадах у Санкт-Пецярбургу чатырма невялікімі часткамі разам з артыкулам Рамуальда Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі». Першыя тры тамы друкаваліся ў тыпаграфіі Караля Края выдавецтвам Яна Эйнерлінга. Апошні том выдаваў сам аўтар у друкарні Эдуарда Пратца[1]. У аснову ляглі беларускія народныя легенды і апавяданні, сабраныя Баршчэўскім да гэтага. Паводле гісторыка беларускай літаратуры Рамуальда Зямкевіча, выбар аўтарам польскай мовы абумоўлены тагачаснай забаронай друку па-беларуску[2]. Пры гэтым зборнік усё ж мае словы, урыўкі і песні на беларускай мове, запісаныя аўтарам лацінкай[1].
У 1916 годзе у віленскай газеце «Гоман» з’явілася некалькі казак з «Шляхціца Завальні», перакладзеных на беларускую мову Янам Станкевічам[3]. У 1917 годзе дзве казкі былі надрукаваны асобнымі брашурамі — «Начэпнасьць» і «Чорнакніжнік і зьмея, што вылупілася с пятушынаго яйца», — якія, аднак, не атрымалі шырокай вядомасці: згодна з загадам Галоўліта БССР № 33 ад 3 чэрвеня 1937 годзе гэтыя дзве брашуры, у ліку іншых кніг шкоднага зместу, падлягалі адабранню з бібліятэк і навучальных устаноў рэспублікі; прычынай, магчыма, была асоба перакладчыка.
У 1971 годзе казкі «Пра чарнакніжніка і змяю, што вывелася з яйка, знесенага пеўнем» у перакладзе Максіма Гарэцкага і «Белая сарока» ў перакладзе Вячаслава Рагойшы былі ўключаны ў хрэстаматыю «Беларуская літаратура XIX стагоддзя», а ў 1977 годзе ў дакументальным зборніку «Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст.» былі прадстаўлены тры ўводныя раздзелы («Колькі слоў ад аўтара», «Нарыс Паўночнай Беларусі», «Шляхціц Завальня») у перакладзе Генадзя Кісялёва. У 1981 годзе за пераклад кнігі ўзяўся Уладзімір Мархель, які сваю працу так і не закончыў. Поўны жа пераклад «Шляхціца Завальні», выкананы Міколам Хаўстовічам, быў апублікаваны толькі ў 1990 годзе.
Remove ads
Сюжэт
Апавяданне вядзецца ад асобы Янкі, былога вучня езуіцкай школы, які прыязджае ўзімку пагасціць да свайго дзядзькі, пана Завальні ў сядзібу на паўднёвым беразе возера Нешчарда. Пан Завальня часта прымае да сябе на начлег падарожных, што ў кепскае надвор’е праходзяць праз замёрзлае возера і патрабуюць дзе спыніцца. У абмен на вячэру і месца для начлегу, Завальня просіць падарожных апавядаць яму гісторыі перад сном. Гэтыя гісторыі, што часта маюць фантастычны і містычны характар, пераказвае чытачу Янка.
Акрамя гісторый, расказаных падарожнымі, у зборніку знаходзяцца некалькі частак з успамінамі і разважаннямі самога Янкі («Нарыс Паўночнае Беларусі», «Успаміны пра наведванне роднага краю», «Полацак», «Думкі самотніка», «Таварыш у падарожжы»).
Персанажы асноўнай сюжэтнай лініі:
- Янка — былы студэнт факультэта філасофскіх і вольных навук езуіцкай акадэміі ў Полацку. Жыве ў Санкт-Пецярбургу, прыехаў на зіму да свайго дзядзькі, пана Завальні. Ад асобы Янкі вядзецца апавяданне.
- Пан Завальня — заможны шляхціц з сядзібай на беразе Нешчарды. Дзядзька Янкі. Працаваў аканомам у маёнтку Магільна князя Агінскага.
- Стась і Юзік — сыны пана Завальні, вучацца ў Полацку. Стась расказаў гасцям пачутую недзе гісторыю пра чарнакніжніка Твардоўскага .
- Пані Мальгрэта — гаспадыня пана Завальні.
- Пан Мрагоўскі — госць і сябар пана Завальні, асэсар. Ягоны сын вучыцца ў Полацку.
- Якуш — фурман пана Мрагоўскага, з ягоных слоў запісаныя апавяданні «Ваўкалак» і «Белая Сарока».
- Родзька — умелы рыбак, жыве ў доме на востраве. У апавяданнях «Рыбак Родзька» і «Рада» расказаў гісторыі пра містычныя здарэнні на азёрах Расоны, Глухое і Сітна.
- Аўгіня — жонка каваля, расказала гісторыю «Радзімы знак на вуснах».
- Францішак — сляпы падарожны, абвандраваў усю Беларусь і частку Інфлянтаў. Жыве на возеры Рабло. Расказаў гісторыі пра Плачку, Сына Буры і Пакутнага Духа.
- Пан Андрэй — арганісты з Расонаў, госць пана Завальні, знаёмы Францішка. Пераказаў пачутае ад знаёмага падарожнага апавяданне «Вогненныя Духі».
- Пан Сівоха, пан Латышэвіч і пан Чубкевіч — госці пана Завальні, прыехалі да яго на Новы год. З успамінаў пана Сівохі пра сустрэчу ў віцебскай карчме запісана апавяданне «Валасы, якія крычаць на галаве».
- Базыль — цыган, гандляр коньмі, госць пана Завальні. Расказаў апавяданне «Жабер-трава».
Remove ads
Кампазіцыя
Кампазіцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прыпавесцей, устаўных навел, лірычных адступленняў і ўспамінаў, звязаных паміж сабой асобай слухача і каментатара апавяданняў шляхціца Завальні.
- Некалькі слоў ад аўтара
- Нарыс Паўночнае Беларусі
- Шляхціц Завальня
- Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем
- Апавяданне другое. Зухаватыя ўчынкі
- Апавяданне трэцяе. Вужачая Карона
- Апавяданне чацвёртае. Ваўкалак
- Успаміны пра наведванне роднага краю
- Полацак
- Рыбак Родзька
- Кавалёва Аўгіня
- Апавяданне пятае. Радзімы знак на вуснах
- Сляпы Францішак
- Апавяданне шостае. Плачка
- Сын Буры
- Бура
- Арганісты з Расонаў
- Апавяданне сёмае. Вогненныя Духі
- Куцця
- Думкі самотніка
- Госці ў хаце Завальні
- Твардоўскі і вучань
- Апавяданне восьмае. Белая Сарока
- Апавяданне дзявятае. Пакутны Дух
- Вечар перад Новым годам
- Апавяданне дзясятае. Валасы, якія крычаць на галаве
- Цыган Базыль
- Апавяданне адзінаццатае. Жабер-трава
- Яснасць на небе
- Таварыш на падарожжы
- Рада
- Падарожныя
- Апавяданне дванаццатае. Стагадовы стары і Чорны Госць
- Апавяданне трынаццатае. Чараўнік ад прыроды і кот Варгін
- Апавяданне чатырнаццатае. Дзіўны кій
- Гаспадарчыя клопаты
- Арганісты Андрэй
- Ад’езд
Праблематыка
У «Шляхціцы Завальні» Ян Баршчэўскі закранае шэраг пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. Асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы нацыянальнага характару беларусаў і іх светапогляду[4].
Кніга напісана на польскай мове і скіравана да адукаваных землякоў, якія не ведаюць беларускай мовы. Ян Баршчэўскі сваім творам імкнуўся пазнаёміць суайчыннікаў з уяўленнямі беларускага народу і філасофіяй яго паняццяў[5].
Remove ads
Інтэрпрэтацыі
Раздзелу нестае спасылак на крыніцы. |
Пры дапамозе сістэмы вобразаў-сімвалаў выказваецца асноўная думка кнігі: Беларусь — гэта край, які мае сваю гісторыю; гэта край, мінулае якога было куды шчаслівейшае, чым сённяшні дзень; край, насельніцтва якога — асобны народ, які можа й павінен жыць паводле законаў ды традыцый сваіх продкаў. Беларусам трэба толькі ўспомніць сваё слаўнае мінулае, тых, хто загінуў за волю ды незалежнасць Бацькаўшчыны; каб іх сэрцы прасякліся мужнасцю, гонарам за сваіх продкаў, што дасць ім адвагу ісці сваім шляхам. Найбольш яскрава ідэю кнігі выяўляе сімвалічны вобраз Плачкі. Пераасэнсаваўшы галоўны вобраз «Трэнасу» М. Сматрыцкага, пісьменнік надае яму значэнне галоўнага ідэйнага стрыжня твора, што звязвае разрозненыя апавяданні-прытчы ў цэласны малюнак. Толькі згадаўшы пра яе ў першым томіку (чатыры першыя апавяданні), Я. Баршчэўскі робіць Плачку цэнтральным вобразам ва ўсіх астатніх. Яе бачаць толькі ў Беларусі, на месцах знакамітых бітваў, на могілках, дзе пахаваны славутыя героі. Яна прыносіць сюды кветкі, плача па сваіх дзецях, якія — трэба думаць — або загінулі, або ім яна не можа «даверыць таямніцу свайго сэрца». Просты люд з прычыны сваёй неадукаванасці, а шляхта ды паны з-за сваёй неразумнасці ды палахлівасці не могуць зразумець Плачку. А гэта з’яўляецца прычынаю яе слёз. Забытая амаль усімі Плачка-Беларусь мусіць апрануць сялянскі строй, бо вышэйшыя класы беларускага грамадства адвярнуліся ад яе. Паны і шляхта нічога не хочуць ведаць пра Плачку, пагардліва глядзяць на сялянскую сірату. Наадварот, яны звязваюцца з Чарнакніжнікам, аддаюць свой край пад уладу Белай Сарокі, гаспадыні Паўночнай краіны (алегарычны вобраз Кацярыны II), а самі ў вобліку мядзведзяў вартуюць яе багацці. Малюнак, створаны Я. Баршчэўскім, адпавядаў рэальнаму стану нацыянальнага жыцця ў Беларусі. Нацыянальна свядомых людзей былі толькі адзінкі. Але яны былі, і пісьменнік верыць ў лепшае будучае свайго краю, спадзяецца, што паны і шляхта павернуцца да мясцовых праблемаў, мясцовага жыцця, традыцыяй. Ёсць ужо людзі (Сын Буры, Пакутны Дух), якія ведаюць, хто такая Плачка, сваёй дзейнасцю імкнуцца пашыраць веды пра яе. Шляхціц Завальня ды асобныя яго госці таксама разумеюць Плачку.
Remove ads
Ацэнкі
Літаратар Альгерд Бахарэвіч параўноўвае творчасць Баршчэўскага з братамі Грым[6]:
![]() |
Па сваім значэнні Баршчэўскі — браты Грымы белліту, прычым і Вільгельм і Якаб у адной асобе. Ад Якаба ў яго ўся этнаграфія, ад Вільгельма — чараўніцтва: казкі, пачвары, прыгоды. |
![]() |
Выданні
- 1990[7], 2005[8], 2009[9], 2010[10] — у выдавецтве «Мастацкая літаратура», пераклад Міколы Хаўстовіча.
- 1996 — у выдавецтве «Юнацтва»[11].
- 2010 — у выдавецтве «Амфора » ў Санкт-Пецярбургу, на расійскай мове[12].
- 2012 — у выдавецтве кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Двумоўнае выданне на беларускай і польскай мовах з артыкулам Хаўстовіча[13][14].
- 2015[15], 2019[16], 2023[17] — у выдавецтве «Папуры».
- 2016 — у выдавецтве «Народная асвета» шрыфтам Брайля[18].
- 2020 — у выдавецтве «Т8» на расійскай мове[19].
- 2024 — у выдавецтве «Папуры» з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч[20].
Remove ads
Экранізацыі
- 1994 — «Шляхтич Завальня, или Беларусь в фантастических рассказах». Беларусьфільм. Рэжысёр Віктар Тураў.
Тэатральныя пастаноўкі
- 2019 — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Рэжысёр — Алена Ганум, сцэнаграфія — Кацярына Шымановіч і Сяргей Ашуха, музыка — Віктар Кісцень, харэаграфія — Вольга Скварцова[21].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads