Віша (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ша, Ахоўка — рака ў Светлагорскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпа (прыток Прыпяці, басейн Дняпра). На рацэ гарадскі пасёлак Азарычы.

Хуткія факты Віша, Характарыстыка ...
Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 39,3[1] км. Плошча вадазбору 233[2] км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна, вусце за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Каплічы Калінкавіцкага раёна.

Вадазбор раўнінны са шматлікімі неглыбокімі ўпадзінамі і невысокімі марэннымі ўзгоркамі і выдмамі. Лясістасць тэрыторыі 34 %, растуць хваёвыя, месцамі мяшаныя лясы.

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, парослыя лесам, прарэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км. У пойме наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікія Ліцвінавічы (плошча 15,8 га) і Беразнякі (плошча 19,5 га).

Рэчышча ў 1970, 1978, 1980 гг. паглыблена і каналізавана на ўсім працягу, шырыня ракі ў межань 7–12 м. У 2004 і 2006 гг. праведзена паўторнае пашырэнне і паглыбленне рэчышча на ўчастку на працягу 9,2 км (на паўднёвы ўсход ад вёскі Віша Светлагорскага раёна ў напрамку вёскі Каплічы Калінкавіцкага раёна) і на працягу 1 км у ваколіцах вёскі Вуглы Калінкавіцкага раёна.

Асноўны прыток — Вісла (правы). Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае 30 % гадавога сцёку.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads