Вішнеўскае
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́шнеўскае[1] — возера ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.
Remove ads
Назва
Назва Вішнеўскага возера пазнейшая, утвораная ад назвы вёскі Вішнева на яго беразе.[крыніца?] З возера выцякае рэчка з балцкай назвай Спягліца (< Спягла < *Spenglà[2]). Найімаверней, Вішнеўскае возера раней таксама мела назву тыпу *Spengla.[крыніца?]
Адпаведнік такой назве — назва літоўскага возера Spenglà на Аўкштойцкім Паазер’і[3]. Яна сягае часоў пасляледавікоўя, калі ледавіковыя азёры рабіліся меншыя, зарасталі, іх плошча сціскалася. Назва звязана з літоўскім spangti «слепнуць; пачаць горш бачыць».[крыніца?]
Так жа сама матываваная і назва недалёкага ад Вішнеўскага возера Бляда (< Blendà), ад blandas «пахмурнасць; зацямненне (вачэй ці розуму)», blęsti (blendė) «замешваць; муціць; пахмурнець».[крыніца?]
Назва *Spengla ўтвораная з дапамогай пашыральніка -l-, які таксама ў назвах Іслач (< Is-l-ak-), Несла.[крыніца?]
Значэнне назвы *Спягла можна напрамую перадаць як «Сляпое (возера)».[крыніца?]
Remove ads
Гідраграфія
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору — 56,2 км². Салёнасць вады — 0,245[1] г/л.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.
Упадаюць 5[1] ручаёў. На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Свір.
Remove ads
Экалогія
Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
У культуры
Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх[4] запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads