Няслаўка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няслаўка, Неслаўка, Несла — рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Пціч.

Хуткія факты Няслаўка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслаўка — назва ракі Несла (левы прыток Прыпяці) і назва прыпяцкай ракі Неслуха. Верагодна, з балц. Лер-Сплавінскі тлумачыць як слав. *ne-slov- < *k'leu-[1].

Той жа пашыральнік -l- у першай аснове *Is-l- двухасноўнай назвы ракі Іслач (< Is-l-, Ak-). Яго вакалізаваны варыянт -el- у назвах *Скідзела, Зецела, Ясельда (< *Jas-el-, -(U)da).[крыніца?]

Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.[крыніца?]

Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[ru][2] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[3].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 20[4] км. Плошча вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Ніўнае Акцябрскага раёна, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Хвойня Петрыкаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads