Вішнявец (Стаўбцоўскі раён)
аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Беларусі, цэнтр Вішнявецкага сельсавета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішняве́ц[2] (трансліт.: Višniaviec, руск.: Вишневец, да 1964 года — Гавязна) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрайны цэнтр Вішнявецкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км ад раённага цэнтра.
Remove ads
Назва
Адпачатная назва Гавязна ад такой самай назвы ракі, на якой паселішча паўстала.
Рачная назва Гавязна балцкага паходжання.
У ёй корань такі ж, як і ў балцкіх назвах нёманскіх рэк Гаўя, Гуя, ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[3].
Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -zn-, які таксама ў назвах «лісіных» рэк Лапузна (прыток дзесенскай Наўлі), Лопазна (прыток сожскай Іпуці), ад літоўскага lapė «ліса»[4].
Гэты пашыральнік -zn- выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні: kepurė «шапка» — kepùr-zn-a «шапчонка», įkyrus — įkyrė̃znas «надакучлівы».
Назва Гавязна значыць «Звілістая (рака)».
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў XVIII ст. як мястэчка Гавязна паблізу аднайменнай вёскі Гавязна (з 1964 года Навапольцы)[5], цэнтра маёнтка нясвіжскіх бенедыкцінак. У 1742 годзе бенедыкцінкі пабадавалі ў мястэчку ўніяцкую царкву.
30 ліпеня 1964 года мястэчка Гавезна было перайменавана ў Вішнявец[6][5]
Славутасці

- Праваслаўная царква Раства Іаана Прадцечы (1742) — былыя ўніяцкая, пабудаваная Нясвіжскім кляштаром бенедыкцінак.
- Абеліск загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Стары будынак крамы, у якім некалі быў пастарунак і невялікая пякарня.
Вядомыя асобы
- Рафаіл Іванавіч Сяржант — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads