Вішнёўка (Крупіцкі сельсавет)
вёска ў Крупіцкім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішнёўка[1] (трансліт.: Višnioŭka, руск.: Вишнёвка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, у складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. У складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам быў тытулярны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Пётр Антонаў Зянкевіч, права валодання з 1851 года паводле купчай крэпасці, было 79 дзесяцін зямлі, гаспадарку вёў арандатар[2]. У 1888 годзе фальваркам валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Вікенцеўна (Вінцэнтаўна) Зянкевіч, было 80 дзесяцін[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 2010 годзе былі базавая школа, яслі сад, аддзяленне сувязі, крама.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads