Ванда Лявіцкая

беларуская пісьменніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Ванда Лявіцкая
Remove ads

Ванда Лявіцкая, у шлюбе Лёсік (25 верасня 1895, Радашковічы, цяпер Маладзечанскі раён — 8 снежня 1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская пісьменніца, педагог.

Хуткія факты Ванда Лявіцкая, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Ванда Лявіцкая -- адзіная дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшага пачатковага вучылішча ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзаменаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 года ў Мінску, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамендавала А. Пашкевіч (Цётка). Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў «Нашай Ніве», газетах «Беларусь» і «Вольная Беларусь». Калі ў 1930-я гады Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», як толькі стала магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 года дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads