Віктар Паўлавіч Сільноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Паўлавіч Сільноў (21 верасня 1911, Баранавічы, Брэсцкая вобласць — 1 лютага 1972) — беларускі інжынер-будаўнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Паўла Сільнова. Меў брата Якава.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Мінгаркамгасе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, з 1949 па 1968 г. — інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам Белсельпраекта, Белдзіпрасельбуда[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1944 года[1].
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): тыпавыя праекты машынна-трактарных станцый (1950—1956), дзіцячых устаноў для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці (1956) для БССР, праекты Смалявіцкай бройлернай фабрыкі (1963—1966), 1-й Мінскай птушкафабрыкі (1966)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, медалямі[1].
Сям’я
У шлюбе з Ідай Каган меў сына Юлія і дачку Ірыну (у замужжы Бранзбург).
Зноскі
- Сильнов Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads