Васіль Іванавіч Сурыкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Іванавіч Сурыкаў
Remove ads

Васіль Іванавіч Сурыкаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Су́риков; 24 студзеня 1848, Краснаярск — 19 сакавіка 1916, Масква) — вядомы рускі жывапісец, майстар маштабных гістарычных палотнаў.

Хуткія факты Васіль Сурыкаў, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 (24) студзеня 1848 года ў Краснаярску.

Маляваць пачаў у раннім дзяцінстве. Першым яго настаўнікам стаў Мікалай Васільевіч Грабнёў — настаўнік малявання Краснаярскага павятовага вучылішча. Найбольш раннім датаваным творам Сурыкава лічыцца акварэль «Плыты на Енісеі» 1862 года (захоўваецца ў музеі-сядзібе В. І. Сурыкава ў Краснаярску).

Пасля завяршэння навучання ў павятовым вучылішчы ўладкоўваецца працаваць пісцом у губернскае ўпраўленне — у сям’і не было грошай на працяг адукацыі ў гімназіі. Падчас працы ў губернскім упраўленні малюнкі Сурыкава ўбачыў енісейскі губернатар П. М. Замятнін. Губернатар знайшоў мецэната — краснаярскага золатапрамыслоўца П. І. Кузняцова, які аплаціў навучанне Сурыкава ў Акадэміі мастацтваў.

4 лістапада 1875 года скончыў Акадэмію мастацтваў у званні класнага мастака першай ступені.

Сурыкаў атрымаў замову на стварэнне чатырох фрэсак на тэмы Сусветных сабораў для храма Хрыста Збавіцеля (у 1883 годзе ўзнагароджаны за гэтыя працы ордэнам Святой Ганны 3-й ступені). Пачаў працаваць над фрэскамі ў Пецярбургу, а ў 1877 годзе пераехаў у Маскву. У Маскве ўласнага жылля не меў, жыў у арандаваных кватэрах і гасцініцах. Часта ездзіў у Краснаярск, дзе праводзіў лета.

У 1907 годзе стаў членам Саюза рускіх мастакоў, пакінуўшы шэрагі Таварыства перадзвіжнікаў.

Памёр у Маскве 6 (19) сакавіка 1916 года ад хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, але паводле царкоўнага метрычнага запісу — ад запалення лёгкіх. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках побач з жонкай.

Remove ads

Зноскі

1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

2. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

3. Суриков Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Vasili Ivanovich Surikov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Wassili Iwanowitsch Surikow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads