Габрыеля Запольская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Габрыеля Стэфанія Корвін-Пятроўская, больш вядомая як Габрыеля Запольская (польск.: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Венгрыя — 21 снежня 1921, Львоў) — польская пісьменніца-натуралістка, драматург, актрыса і аўтар фельетонаў. Напісала 41 п'есу, 23 рамана, 177 апавяданняў, 252 журналісцкіх артыкулаў, адзін сцэнарый да фільму і каля 1 500 лістоў[5].
Запольская здабыла найбольшую папулярнасць сваімі грамадска-сатырычнымі камедыямі. Сярод іх, Маральнасць пані Дульскай (Moralność pani Dulskiej) - трагіфарс пра дробную буржуазію - вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад ранняй мадэрнісцкай драмы[6]. Яе тэатральныя п'есы перакладаліся на шэраг замежных моў і ставіліся на польскіх і еўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[5].
Remove ads
Зноскі
- Gabriela Zapolska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Gabriela Zapolska // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Zapolská, Gabriela, 1857-1921 // Olomouc City Library regional database Праверана 25 верасня 2024.
- Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 101. — ISBN 978-966-8955-00-6
- Elwira M. Grossman. Świat lustrzanych odbić. W 150. rocznicę urodzin Gabrieli Zapolskiej (1857-1921) (польск.). Przegląd Polski on-line. Bicentennial Publishing Co., Inc (26 лістапада 2007).
- Teresa Murjas. Zapolska, Gabriela: The Morality of Mrs. Dulska(недаступная спасылка). The University of Chicago Press Books (26 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2007. Праверана 5 снежня 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads