Габрыэль Аксель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Габрыэль Эрык Мёрх Аксель (дацк.: Axel Gabriel Erik Mørch; 18 красавіка 1918 — 9 лютага 2014) — дацкі кінарэжысёр, уладальнік прэміі «Оскар» 1987 года за лепшы фільм на замежнай мове.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Орхусе, на ўсходзе паўвострава Ютландыя.
Большую частку дзяцінства правёў у Францыі, пасля вяртання ў Данію стаў акцёрам Каралеўскага тэатра, некаторы час знаходзіўся ў трупе парыжскага тэатра «Атэней» у Луі Жувэ.
З пачатку 1950-х гадоў працаваў на тэлебачанні і ў кіно, быў аўтарам стужак, адзначаных на прэстыжных фестывалях. У 1967 годзе яго фільм «Чырвоная мантыя» прэтэндаваў на галоўны прыз Канскага фестывалю. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыі кнігі дацкай пісьменніцы Карэн Бліксен «Пір Бабеты».
Remove ads
Абраная фільмаграфія
- 1953: Мядзведзь / En bjørn
- 1958 — Дзяўчынкі хочуць / Guld og grønne skove
- 1967 — Чырвоная мантыя / Den røde kappe
- 1980 — Турскі святар / Le Curé de Tours
- 1987 — Пір Бабеты / Babettes gæstebud
- 1994: Прынц Ютландыі / Prince of Jutland
- 1995 — Люм’ер і кампанія / Lumière et compagnie
Зноскі
- Gabriel Axel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Gabriel Axel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #13044877X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads